Вы тут

У Пекіне прайшоў форум аналітычных цэнтраў


Тэматычны форум, прысвечаны абменам паміж аналітычнымі цэнтрамі, прайшоў у Пекіне як адно з мерапрыемстваў трэцяга Форуму высокага ўзроўню па міжнароднаму супрацоўніцтву ў рамках «Пояса і шляху», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Член Палітбюро ЦК КПК, загадчык Аддзелам прапаганды ЦК КПК Лі Шулэй прыняў удзел у форуме і выступіў з прамовай. Удзельнікі форуму высока ацанілі важную ролю аналітычных цэнтраў і цалкам прызналі практычныя вынікі, дасягнутыя аналітычнымі цэнтрамі ў ходзе міжнароднага супрацоўніцтва і абменаў у рамках ініцыятывы «Пояс і шлях».

Восем крокаў, вылучаных старшынёй КНР Сі Цзіньпінам для падтрымкі высакаякаснага супрацоўніцтва ў рамках «Пояса і шляху», несумненна, нададуць магутны імпульс развіццю гэтай ініцыятывы, падкрэслілі ўдзельнікі мерапрыемства. Яны заклікалі аналітычныя цэнтры да паглыблення даследаванняў і супрацоўніцтва, каб спрыяць выхаду высакаякаснага супрацоўніцтва ў рамках «Пояса і шляху» на новы ўзровень развіцця.

Тэматычны форум быў арганізаваны Аддзелам прапаганды ЦК КПК сумесна з інфармацыйным агенцтвам «Сіньхуа», Кітайскім цэнтрам міжнародных эканамічных абменаў і Кітайскай асацыяцыяй публічнай дыпламатыі. Каля 200 удзельнікаў з Кітая і іншых краін сабраліся на мерапрыемстве, каб правесці паглыбленую дыскусію.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.