Вы тут

«Фактар.BY» зноў на экранах


Заўтра вечарам у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» стартуе трэці сезон любімага многімі талент-шоу «Фактар.BY». 


А значыць, на працягу некалькіх месяцаў на нашых вачах разгорнецца маштабнае вакальнае спаборніцтва, у якім самыя смелыя і таленавітыя выканаўцы з Беларусі і іншых краін паспрабуюць давесці настаўнікам і тэлеаўдыторыі, што менавіта яны вартыя звання пераможцы новага сезона праекта.

«Фактар.BY» — гэта тое месца, дзе кожны мае магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці і зрабіць рэальнасцю мары. І канкурсанты трэцяга сезона ўжо гатовыя скараць сэрцы шматлікіх гледачоў сваімі непаўторнымі галасамі, артыстызмам і непадробнай энергетыкай. Зусім хутка кожны з іх сустрэнецца на сцэне з зорнымі настаўнікам. Аднак на тое, каб гучна заявіць пра сябе, падзяліцца патаемнымі гісторыямі і пазмагацца за месца ў трэніровачным лагеры, у іх будзе толькі адна спроба.

Нагадаем, ацэньваць выступленні канкурсантаў у трэцім сезоне будуць хіп-хоп выканаўца і прадзюсар Сярога (Сяргей Пархоменка), тэлевядучая і спявачка Вольга Бузава, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Аляхно, а таксама музычны прадзюсар Іосіф Прыгожын. Таму не прапусціце прэм’еру новага сезона любімага шоу сёння ў 20.45 на «Беларусь 1».

А пры жаданні зазірнуць за кулісы і даведацца, як праходзілі здымкі тэлекастынгаў, можна ў відэадзённіках праекта. Таксама пра найбуйнейшую музычную падзею гэтай восені ў сваіх сюжэтах распавядаюць карэспандэнты Агенцтва тэлевізійных навін і праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!», карэспандэнты Беларускага радыё — Першага нацыянальнага канала, станцый «Радыус-FM» і «Сталіца», канала «Культура» і Міжнароднага радыё «Беларусь» на дзевяці мовах вяшчання. Сачыце, будзьце ў курсе падзей і падтрымлівайце сваіх новых фаварытаў.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.