Вы тут

Ташкент — маладзёжная сталіца СНД у 2024 годзе


Статус маладзёжнай сталіцы абавязвае

Ташкент будзе маладзёжнай сталіцай СНД у 2024 годзе. Гэты статус дае гораду права правесці буйныя міжнародныя мерапрыемствы ў рамках краін Садружнасці.

У 2025 годзе такі статус пяройдзе азербайджанскаму гораду Габала, а ў 2026-м — армянскаму Капану. Гэтае рашэнне прынялі на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

«Усе тры гарады маюць значны і агульнапрымяняльны вопыт работы з моладдзю, маладзёжныя грамадскія ініцыятывы, насычанае культурнае жыццё. У іх развіваецца неабходная для жыццядзейнасці моладзі інфраструктура, падтрымліваецца міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва», — напісана на сайце Выканкама Садружнасці.


У афармленні школ — абавязковыя дзяржсімвалы

Мінасветы зацвердзіла інструкцыю па афармленні школьных прастор. Навучальным установам рэкамендуецца размяшчаць у іх інфармацыю аб дасягненнях Расіі і магчымасцях будучага працаўладкавання. Пры гэтым размяшчэнне дзяржаўных сімвалаў краіны будзе абавязковым. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Пры афармленні экспазіцый школьнай прасторы будуць улічвацца ўзроставыя асаблівасці вучняў, гаворыцца ў інструкцыі. А інфармацыя аб кожным мерапрыемстве забяспечана QR-кодам для пераходу на сайт праекта ці арганізацыі.

«Афармленне школьнай прасторы будзе складацца з некалькіх зон. Частка з іх — абавязковыя для ўсіх арганізацый. Школы змогуць таксама аформіць тэматычныя зоны на выбар з прапанаванага спіса. 

І яшчэ адна частка прасторы будзе выдзелена для часовых экспазіцый. Новае візуальнае афармленне павысіць інфармаванасць школьнікаў аб праектах, якія для іх праводзяцца, аб жыцці рэгіёна і краіны, а таксама заматывуе прымаць удзел у розных актыўнасцях і мерапрыемствах», — распавёў міністр асветы Сяргей Краўцоў.

Таксама школа можа па сваім меркаванні ўключыць варыятыўныя экспазіцыі, напрыклад, аб гарадах і прыродных аб’ектах Расіі, аб нацыянальных дасягненнях, гістарычных асобах, якія праславілі краіну. Да афармлення будуць прыцягвацца ў тым ліку і школьнікі.


Вучнёўская экспедыцыя знайшла старадаўнюю вёску

У Бураціі падчас пошукавай экспедыцыі школьнікі знайшлі невялікую вёску ў мясцовасці «Зуевая падзь». Заняцца пошукамі паселішча падлеткаў з атрада «Русічы» папрасілі жыхары Новаселенгінска. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі Бураціі.

Пазнаёміўшыся з гісторыяй пасёлка, атрад выехаў на месца, дзе размяшчалася невялікая вёска з некалькіх дамоў. Па словах мясцовых жыхароў, у XX стагоддзі ўлады праводзілі палітыку злучэння маленькіх населеных пунктаў у адно вялікае паселішча і перасялілі ўсіх вяскоўцаў.

Пошукавікі агледзелі мясцовасць і знайшлі некалькі паглыбленняў, якія аказаліся скляпамі або падполлямі. Школьнікі знайшлі там прадметы побыту, асколкі глінянага посуду, гузікі і каваныя цвікі. Даследчыкі з атрада звярнулі ўвагу на кароткія цвікі, якія аказаліся прататыпамі сучасных падкоў.


Студэнтаў замест інтэрнатаў селяць у хостэлах

У Міністэрстве навукі і вышэйшай адукацыі Казахстана запусцілі сітуацыйны цэнтр для аператыўнага рэагавання на праблемы з жыллём, якія ўзніклі ў студэнтаў. У Алматы ВНУ з-за недахопу інтэрнатаў заключылі дагаворы з уладальнікамі 59 хостэлаў, паведамляе Atameken Busіness. Прадпрымальнікі прынялі прапанову і ўстанавілі тарыф пражывання ў месяц за аднаго студэнта.

«У той жа час для нас вельмі важна, каб санітарныя нормы былі выкананы, як і бяспека нашых дзяцей і пажарная бяспека. За кошт хостэлаў нам удалося рассяліць па краіне каля 20 тысяч студэнтаў», — паведаміла намеснік старшыні камітэта Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Акерке Абылайхан.

Раней у міністэрстве паведамлялі, што, паводле прагнозаў ВНУ, колькасць студэнтаў, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце, складзе 134 тысячы чалавек. «Для сістэмнага вырашэння праблем па дэфіцыце месцаў сёлета мы адкрылі праектныя офісы па будаўніцтве інтэрнатаў у Алматы і Астане, бо 70 працэнтаў недахопу месцаў прыпадае на гэтыя гарады», — сказаў міністр навукі і вышэйшай адукацыі Саясат Нурбек.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».