Вы тут

Сенатары на тыдні працавалі па розных тэмах


Устойлівае развіццё, платформенная занятасць, дыялог з моладдзю. Сенатары на тыдні працавалі па розных тэмах


Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Савета Рэспублікі, Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР) Валерыя Бельскага адбылося пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі пытанні трансфармацыі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця і партнёрства з краінавай камандай ААН у Рэспубліцы Беларусь у гэтым кантэксце; работу Маладзёжных паслоў МУР трэцяга склікання; вынікі ўдзелу дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Саміце па МУР у верасні 2023 года.

У сваім выступленні Валерый Бельскі падкрэсліў, што развіццё адукацыі як сферы менеджменту чалавечых рэсурсаў выступае найважнейшым фактарам росту эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці эканомікі, які падтрымліваецца інавацыйнай палітыкай дзяржавы ў інтарэсах дасягнення глабальных Мэт устойлівага развіцця. Беларусь надае гэтаму вялікае значэнне, і эфектыўнасць мер, якія прымаюцца, пацвярджаюць высокія пазіцыі краіны ў сусветных рэйтынгах.

«Кіраўнік дзяржавы неаднаразова называў адукаванага чалавека галоўным рэсурсам нашай краіны, — сказаў віцэ-спікер. — Па сутнасці, мы можам казаць пра беларускую адукацыю як пра візітоўку Беларусі».

* * *

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец у рэжыме відэаканферэнцсувязі прыняла ўдзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па эканоміцы і фінансах і першым арганізацыйным пасяджэнні рабочай групы па распрацоўцы праекта мадэльнага закона «Аб платформеннай занятасці».

На пасяджэнні разгледжаны шырокі спектр праектаў мадэльных заканадаўчых актаў у сферах стандартызацыі, занятасці, падаткаабкладання і інш. Таксама парламентарыі абмеркавалі Рэкамендацыі па развіцці супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у сферы эканамічнай бяспекі.

Парламентарый агучыла пазіцыю профільных дзяржаўных органаў Беларусі па названых дакументах і прапанавала ўлічыць прапановы беларускага боку пры іх дапрацоўцы.

* * *

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Алег Дзячэнка выступіў на дыялогавай пляцоўцы па абмеркаванні актуальных пытанняў дзейнасці грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Асаблівая ўвага была сфакусіравана на рэалізацыі новай маладзёжнай ініцыятывы — стварэння на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі. «У нашай краіне пытанне захавання гістарычнай памяці, выхавання школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў, працоўнай моладзі на гераічных традыцыях беларускага народа з'яўляецца ва ўсіх адносінах стратэгічным, — адзначыў парламентарый. — Мы падтрымліваем ініцыятыву нашай маладзёжнай арганізацыі і мяркуем, што рэалізацыя прапанаванага рэспубліканскага праекта дазволіць узняць на якасна новы ўзровень грамадзянскае і ваенна-патрыятычнае выхаванне юных беларусаў, узмацніць іх матывацыю і гатоўнасць да абароны нацыянальных інтарэсаў, суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці беларускай дзяржавы».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.