Вы тут

Правілы здаровага ладу жыцця — з дзіцячага садка


У рамках правядзення Тыдня бацькоўскай любві супрацоўнікі 25-й гарадской дзіцячай паліклінікі і санаторнага дзіцячага садка № 463 г. Мінска, а таксама члены Беларускага саюза жанчын правялі акцыю для выхаванцаў і іх бацькоў. Навучыць дзяцей і дарослых правілам захавання здароўя сям'і ў цэлым і кожнага сямейніка паасобку — такой была задача мерапрыемства.


Юныя ўдзельнікі даведаліся, навошта кожнаму чалавеку патрэбна фізічная актыўнасць, і разам з інструктарам па ЛФК пераканаліся, што ранішняя зарадка — залог бадзёрасці на ўвесь дзень. Сняданак — таксама абавязковы рытуал, які нельга прапускаць, бо гэта крыніца сіл, вынослівасці і добрага настрою.

У якасці дамашняга задання ўдзельнікам акцыі ўручылі «набор» практыкаванняў для ранішняй зарадкі, якія можна выконваць усёй сям'ёй.

— Выхаванцы садка атрымалі не толькі карысныя веды, але і пазітыўныя эмоцыі, практычны досвед, зарад бадзёрасці. Менавіта ў такім узросце закладваюцца правілы здаровага ладу жыцця, якія пасля павінны суправаджаць нас цягам жыцця — кажа ўрач-педыятр (загадчык) педыятрычнага аддзялення па медыцынскім абслугоўванні дзяцей ва ўстановах адукацыі 25-й гарадской дзіцячай паліклінікі Марына ДАНЧАНКА.

Дзеці рады былі прыняць «на сваім працоўным месцы» бацькоў — прачыталі ім кранальныя вершы пра маму, тату і сям'ю, паказалі свае будні ў садку. Пасля заканчэння мерапрыемства юныя ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты. Завяршыла акцыю музычна-танцавальная хвілінка.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.