Вы тут

Што ўвойдзе ў праграму супрацоўніцтва Беларусі з «Расатамам»


Дырэктар краінавага офіса дзяржкарпарацыі «Расатам» у Беларусі Станіслаў Лявіцкі расказаў журналістам, што плануецца ўключыць у комплексную праграму супрацоўніцтва з беларускім бокам. Гэтую інфармацыю ён агучыў на XXVII Беларускім энергетычным і экалагічным форуме Energy Expo, перадае БелТА.


Фота Віктара Іванчыкава

«Мы з беларускім бокам падрыхтавалі вялікі стратэгічны дакумент — комплексную праграму развіцця супрацоўніцтва па цэлым шэрагу напрамкаў. Гэта і адытыўныя тэхналогіі, і ядзерная медыцына, і цыфравізацыі, і многія іншыя. Праграма неўзабаве будзе зацверджана, і пачнецца яе рэалізацыя. Гарызонт планавання — з канца гэтага года да 2030-х гадоў. Праграма мае на ўвазе ўкараненне інавацыйных рашэнняў і інвестыцыйную актыўнасць на тэрыторыі Беларусі, стварэнне сумесных вытворчасцяў. Мы з радасцю глядзім у будучыню і ўпэўненыя, што такі стратэгічны дакумент закладзе трывалую аснову для супрацоўніцтва», — сказаў Станіслаў Лявіцкі.

«Расатам» цяпер развівае працу па больш чым 90 напрамках. «Што датычыцца канкрэтных праектаў з Беларуссю, адзін з іх — па стварэнні рэспубліканскага цэнтра адытыўных тэхналогій агульнага доступу. Мы ініцыявалі накіраванне ў адрас кіраўніцтва Беларусі адпаведнага звароту. Пайшла планамерная праца. Ужо на падпісанні знаходзіцца дарожная карта, якая мае на ўвазе стварэнне да канца наступнага года на тэрыторыі Беларусі ў фармаце сумеснага прадпрыемства інавацыйнага цэнтра для 3D-друку металаў. 3D-друк дазваляе нам вельмі аператыўна замяшчаць камплектуючыя ва ўмовах дзеючых абмежаванняў, паскараць правядзенне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ», — адзначыў дырэктар краінавага офіса «Расатама» ў Беларусі.

У сферы ядзернай медыцыны пачынаецца рэалізацыя праграмы па стварэнні інавацыйнага радыёфармпрэпарата з прыцягненнем адной з беларускіх арганізацый да правядзення выпрабаванняў, да адпрацоўкі тэхналогій прамысловага вырабу. «У нас будзе прапрацаванае пытанне частковай лакалізацыі і, магчыма, стварэння новай лінейкі медыцынскага абсталявання, якая будзе распрацоўвацца за кошт сродкаў саюзнага бюджэту», — адзначыў Станіслаў Лявіцкі.

«Што тычыцца цыфравізацыі, мы пастаўляем у Беларусь бясплатныя ліцэнзіі для ВНУ. Ідзе працэс афармлення экспартнай ліцэнзіі па інавацыйнаму праграмным забеспячэнні матэматычнага мадэлявання, гатовыя даць яго. А на будучыню плануем ствараць тут цэнтры распрацоўкі „Расатама“ з запрашэннем да нас IT-беларускіх распрацоўшчыкаў і атрымліваць Сумесныя прадукты», — дадаў дырэктар краінавага офіса «Расатама» ў Беларусі.

Яшчэ адзін перспектыўны напрамак — электратранспарт. «Цяпер рэалізуецца праект электрамабіля „Атам“. Мы плануем у бліжэйшы час абмеркаваць пытанне ўваходжання ў гэты праект Беларусі ў асобе асобных арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў. Мы зацікаўлены ў тым, каб краіна стала нашым паўнавартасным партнёрам у частцы вытворчасці камплектуючых, арганізацыі сумесных камерцыйных збытавых сетак, — праінфармаваў Станіслаў Лявіцкі. — Акрамя таго, дзяржкарпарацыя цяпер будуе гігафабрыку па вытворчасці назапашвальнікаў энергіі ў Калінінградскай вобласці. У комплекснай праграме ў нас згаданая магчымасць у перспектыве рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве гігафабрыкі на тэрыторыі Беларусі. Але толькі калі гэта будзе выгадна і беларускаму боку, і „Расатаму“».

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.