Вы тут

Петрышэнка: Сям’я ў сістэме каштоўнасцяў беларусаў займае лідзіруючую пазіцыю


У сістэме каштоўнасцяў беларусаў сям’я займае лідзіруючую пазіцыю, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на міжнароднай канферэнцыі «Сям’я ў цэнтры сацыяльна-дэмаграфічнай палітыкі дзяржавы», перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Прыемна, і гэта пацвярджаюць сацыялагічныя апытанні і даследаванні, што ў сістэме каштоўнасцяў беларусаў сям’я займае лідзіруючую пазіцыю. Тэзіс „Моцная сям’я — моцная дзяржава“ традыцыйна з’яўляецца адной са стратэгічных асноў, якія кансалідуюць наша грамадства», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Разам з тым ён звярнуў увагу, што, па дадзеных навуковых даследаванняў, за апошнія 50 гадоў колькасць людзей у свеце, якія знаходзяцца ў шлюбе, зменшылася з 72% да 52%. Колькасць разведзеных павялічылася да 25%, а ў асобных краінах да 50%. З 14% да 27% узрасла колькасць асоб, якія ніколі не ўступалі ў шлюб. Доля жанчын, якія нарадзілі дзяцей, калі яны былі не ў шлюбе, павялічылася з 5% да 41%. «Калі дадаць да гэтых лічбаў ўзаконьванне аднаполых шлюбаў, моду на бяздзетнасць, так званую плынь чайлдфры, іншыя дэвіяцыі і сацыяльныя вірусы, то перспектыва развіцця гэтых працэсаў выглядае досыць трывожна», — заўважыў намеснік прэм’ер-міністра.

«У дадзенай сітуацыі для нас вельмі важна не толькі эфектыўна супрацьстаяць навязванню чужых нам падобных арыенціраў і так званых каштоўнасцяў, але і прадэманстраваць цывілізаваную альтэрнатыву — праводзімую дзяржаўную сямейную палітыку», — упэўнены Ігар Петрышэнка.

Ён адзначыў, што ў Беларусі сфарміравана і рэалізуецца шматгранная і ўсёабдымная дзяржаўная сістэма падтрымкі сем’яў. Пастаянна развіваецца інфраструктура дзіцячых адукацыйных і медыцынскіх устаноў, прадастаўляецца дапамога ў вырашэнні жыллёвых пытанняў, пашыраюцца магчымасці для сумяшчэння працоўнай дзейнасці і сямейных абавязкаў бацькоў, культурнага развіцця і сямейнага адпачынку.

Асобны важкі пакет сацыяльнай падтрымкі прадастаўляецца шматдзетным. У цэлым дзяржавай інвестуюцца значныя рэсурсы па ўсіх жыццёва важным для сем’яў напрамках. Штогод на гэтыя мэты накіроўваецца больш за 3% ВУП краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.