Вы тут

Лукашэнка павіншаваў работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці з прафесійным святам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці з прафесійным святам. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.


«Сёння ў нашай краіне актыўна вядзецца распрацоўка новых лекавых прэпаратаў на аснове апошніх дасягненняў біятэхналогіі, геннай інжынерыі, імуналогіі і малекулярнай генетыкі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Пашыраецца спектр вырабленых медыкаментаў, якія даступныя для грамадзян Беларусі і запатрабаваныя за мяжой».

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што высокі навуковы патэнцыял, адданасць абранай справе і адказны падыход да работы і далей будуць садзейнічаць паспяховай рэалізацыі задач, якія стаяць перад галіной, галоўная з якіх — захаванне жыцця і здароўя людзей.

Прэзідэнт пажадаў усім прафесійных поспехаў, шчасця і дабрабыту.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».