Вы тут

Урачысты старт тыдня бацькоўскай любові адбудзецца ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»


Сям’я — гэта не толькі каштоўнасць, але і сацыяльны устой грамадства. Важнае значэнне ў яе станаўленні і існаванні маюць маці. Ім адводзіцца стваральная роля, яны закладваюць жыццёвыя арыенціры дзецям, а гэта, у сваю чаргу, умацоўвае прэстыж сям’і і вядзе да паўнавартаснага развіцця грамадства і дзяржавы. Менавіта жанчынам, якія гадуюць і выхоўваюць дзяцей, прысвечанае гэтае свята. У Мінгарвыканкаме распавялі, як беларуская сталіца сустрэне яго. 


14 кастрычніка, у Дзень маці, у гандлёвым цэнтры «Сталіца» (цэнтральны атрыум) адбудзецца святочнае мерапрыемства «Маім бацькам ад шчырага сэрца», якое дасць урачысты старт тыдню бацькоўскай любові.

На працягу мерапрыемства ўсе жадаючыя змогуць бясплатна адправіць паштоўку з пажаданнямі сваім бацькам, у гэтым дапаможа «Белпошта». Пройдуць дэгустацыі прадукцыі беларускіх вытворцаў, канцэртная праграма. На сярэднім узроўні гандлёвага цэнтра будзе працаваць фотавыстава.

Любімых мам па відэасувязі з гандлёвага цэнтра павіншуюць курсанты сілавых устаноў адукацыі Мінска.

Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца ў суботу ў 12.00 з удзелам начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгі Чамаданавай.

Мерапрыемствы ў ГЦ «Сталіца» будуць праходзіць штодня аж да 20 кастрычніка. Кожны дзень унікальны — праграму рыхтуюць розныя раёны горада са сваёй канцэртнай праграмай і інтэрактыўнымі пляцоўкамі. Закрыццё адбудзецца 20 кастрычніка ў 18.00.

Арганізатарамі святочных мерапрыемстваў выступяць Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Мінская гарадская арганізацыя Беларускага саюза жанчын.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота Мінгарвыканкама

Прэв’ю: tc-stolica.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».