Вы тут

У музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя кнігі


Прэзентацыя кнігі «Калі трашчыць лёд» адбылася 11 кастрычніка ў дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Аўтар кнігі — канцэртны дырэктар, музычны прадзюсар Алеся Кузняцова.


На мерапрыемстве прысутнічалі заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Валерый Шмат і Жанэт, дырэктар — галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, які павіншаваў пісьменніцу з выхадам у свет яе рамана: 

— Алеся, вы прыйшлі ў наша выдавецтва з загалоўкам «Калі трашчыць лёд», і ён не спалохаў нас. Можа, гэта будзе нешта новае для нас, таму магу толькі падзякаваць вам. У кнізе не толькі меладрама, самае галоўнае — нейкія таямніцы, сакрэты ў узаемаадносінах паміж закаханымі людзьмі, якія могуць разысціся ў розныя бакі. Можна чытаць гэту мастацкую кнігу як дапаможнік па нашых нейкіх жыццёвых каштоўнасцях.

Аўтар падрабязна расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра гісторыю стварэння рамана, ідэі, захапляльныя сюжэтныя лініі будучых твораў, пра новыя этапы ўласнага жыццёвага шляху — ад ваеннага журналіста да генеральнага дырэктара музычнага прадзюсарскага цэнтра «Залатыя галасы».

— Нягледзячы на тое, што жанр — любоўны раман, ён найпярвей пра самаразвіццё, пра асобавы ўзрост чалавека, пра людзей, якія здрадзілі сваім марам і адмовіліся ад іх, растварыліся ў чужых жаданнях, дасягненнях і не дазволілі сабе рабіць тое, навошта ляжыць іх душа, — падзялілася Алеся Кузняцова з гасцямі.

«Ніводнае слова не бывае ў нашым жыцці выпадковым, ніводная сустрэча не бывае выпадковай, нават наша сённяшняя», — сказала гераіня ў завяршэнні прэзентацыі.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».