Вы тут

Белпошта прапануе паслугі ў лічбавым плане


Штодня больш за 20 тысяч паштовых работнікаў прадастаўляюць паштовыя, кур’ерскія, фінансавыя, банкаўскія, страхавыя і іншыя паслугі ў нашай краіне. Транспартна-лагістычная сістэма і шырокая сетка аб’ектаў паштовай сувязі дазваляюць РУП «Белпошта» забяспечваць перасылку паштовых адпраўленняў у любую кропку нашай краіны і па ўсім свеце. Прадстаўнікі Белпошты распавялі аб развіцці электроннага гандлю, дыстанцыйных сэрвісах і кур’ерскіх паслугах, удасканаленні паштова-лагістычнай інфраструктуры, лічбавізацыі кіраўнічых і вытворчых працэсаў, спыніліся на ролі і важнасці кожнага супрацоўніка шматтысячнага калектыву паштавікоў.


«Наша краіна з 1947 года з’яўляецца паўнапраўным членам Сусветнага паштовага саюза — міжнароднай міжурадавай арганізацыі, якая мае статус спецыялізаванай установы ААН, — акцэнтавала начальнік аддзела паштовай сувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Святлана Шыманская. — Ён аб’ядноўвае ў сабе 192 краіны і тэрыторыі свету. Членства ў СПС дазваляе Беларусі забяспечваць магчымасць абмену міжнароднымі паштовымі адпраўленнямі паміж усімі краінамі-членамі па адзіных тэхналогіях, а таксама свабоду транзіту паштовых адпраўленняў праз тэрыторыю іншых краін».

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі з’яўляецца адказным рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання па пытаннях супрацоўніцтва з Сусветным паштовым саюзам. За ўсю гісторыю сяброўства ў Сусветным паштовым саюзе наша краіна ў 2021 годзе, падчас кангрэса ў Абіджане (Рэспубліка Кот-д’Івуар), была абраная ў члены адміністрацыйнага савета. У гэты ж час наша краіна стала сустаршынёй камісіі чатыры, асноўная функцыя якой — забеспячэнне развіцця паштовых службаў. Яна ахоплівае ўсе рэгіянальныя праграмы, звязаныя з развіццём і прымяненнем інфармацыйных тэхналогій, а таксама забяспечвае адзіную распрацоўку ўводу дадзеных па папярэдніх электронных дадзеных у сістэмах.

Па словах начальніка аддзела паштовай сувязі, наша краіна ў адпаведнасці з рэйтынгам індэкса паштовага развіцця Сусветнага паштовага саюза займае 15 месца з 172 краін свету. З краін СНД — лідзіруючае першае месца.

«За гэтым 15-м месцам стаяць, перш за ўсё, людзі — дружны паштовы калектыў, вялікая лагістычная, транспартная сетка, вялізная сетка паштовай сувязі, — працягнула размову намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйнай дзейнасці РУП „Белпошта“ Ірына Конанава. — Пошта працуе ў двух кірунках: абслугоўвае і фізічных, і юрыдычных асоб. Перш за ўсё, мы забяспечваем даступнасць у любым пункце, у любым рэгіёне ўсяго спектру паштовых паслуг. Мы пазіцыянуем сябе як аператар, які не дзеліць аказанне паслуг на якія-небудзь рэгіёны. Калі канкрэтная паслуга ў нас уведзена ў дзеянне, ёй можа скарыстацца любы чалавек, незалежна ад таго, у якім рэгіёне ён знаходзіцца».

Сёння ідзе трансфармацыя паштовай галіны. Белпошта ідзе ў нагу з часам і ўжывае інструменты, якія дазваляюць дыстанцыйна, выдалена атрымаць максімальна зручны спектр паслуг. Па словах намесніка гендырэктара, карыстальнікі пошты адзначаюць спрашчэнне ў тэхналогіях пошты, пераход ад паперак і працавыдаткавых тэхналогій. «Акрамя таго, сёння мы анансуем нашу новую паслугу для фізічных асоб — тарыфная лінейка „тры, чатыры, пяць“, якая дазваляе ў зручным фармаце з добрым якасным сэрвісам і па даступнай цане атрымаць паслугу па перасылцы пасылак», — распавяла яна.

Сёння пошта працуе не толькі над аптымізацыяй бізнес-працэсаў, але і ў рамках жорсткай канкурэнцыі. «Мы пастаянна пераглядаем свае тарыфы для таго, каб зрабіць іх максімальна даступнымі, запатрабаванымі для кожнага. Што тычыцца юрыдычных асоб, асноўная ўвага надаецца бізнесу, інтэрнэт-крамам, маркетплэйсам, дзе мы часцяком выступаем іх надзейным лагістычным партнёрам. У гэтай сферы ў нас ёсць некалькі сэрвісаў па інтэграцыі з гэтымі платформамі. Вялікай палёгкай у нейкай ступені для юрыдычных асоб стаў наш новы сэрвіс, у які ўкаранёна электронная авансавая сістэма, што дазволіла адысці ад паперы. Да канца года каля 70 працэнтаў нашых юрыдычных асоб пяройдуць на новы сэрвіс. Больш за тое, у працэсе мы рэалізавалі досыць шмат пажаданняў нашых кліентаў, якія хацелі пашырыць функцыянал сэрвісу электроннай авансавай сістэмы. Таму стараемся не проста ўкараніць нейкі сэрвіс, але і зрабіць яго максімальна набліжаным да пажаданняў нашых карыстальнікаў. Да канца года яшчэ плануем дапрацаваць гэты сэрвіс з улікам усіх пажаданняў і заўваг нашых юрыдычных асоб», — падкрэсліла Ірына Конанава.

У гэтым годзе быў рэалізаваны буйнамаштабны праект «Нацыянальная паштовая электронная сістэма», якім прадстаўнікі Белпошты прапануюць скарыстацца. Яна закліканая замяніць існуючы працэс па дастаўцы папяровых лістоў, дазваляе гарантаваць юрыдычную значнасць факту дастаўкі. Гэта важна, калі гаворка ідзе аб заказной карэспандэнцыі (атрымальнік ўласнаручна пацвярджае, што атрымаў паштовай адпраўленне, ставячы свой подпіс). «Нацыянальная паштовая электронная сетка» дазваляе падтрымаць гэты працэс. Дасягаецца гэта шляхам прымянення існуючай у Беларусі сістэмы электроннага лічбавага подпісу.

Намеснік гендырэктара адзначае, што ўсе іх сэрвісы, любы праект накіраваны на тое, каб аптымізаваць бізнес-працэсы, палепшыць якасць паштовых работнікаў, адысці ад залішніх працавыдаткаў, максімальна спрасціць усе працэсы, каб паштальён без цяжкасцяў мог аказаць любую паслугу.
Сёння Белпошта прымае паштовыя адпраўленні і пераводы ў любую кропку за выключэннем тых краін, якія самі анансавалі забарону альбо закрыццё свайго кірунку. «Ёсць напрамкі, якія зачыненыя аднабакова з боку нашага заходняга партнёра, пры гэтым увесь спектр нашых паслуг аказваецца. Так, сёння ЗША, Украіна не адпраўляюць, але прымаюць нашы паштовыя адпраўленні», — заўважыла Ірына Конанава. 

«Мы не вядзем палітыку агрэсіўнага павышэння коштаў. Мы, як дзяржаўнае прадпрыемства, нацэлены на тое, каб у першую чаргу дасягнуць пункту бясстратнасці за кошт аптымізацыі сваіх выдаткаў. Перш за ўсё, мы нацэлены на тое, каб за кошт унутраных рэзерваў, спрашчэння, аптымізацыі, бізнес-працэсаў зрабіць тарыфы для нашых карыстальнікаў максімальна даступнымі», — падагульніла намеснік гендырэктара.

«Пошта аказвае паслугі ў розных умовах геаграфічнай прысутнасці розным групам спажыўцоў з розным узроўнем лічбавай пісьменнасці, — распавёў начальнік цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій РУП „Белпошта“ Анатоль Неўмяржыцкі. — Мы ўлічваем усе гэтыя аспекты і імкнемся прадаставіць сэрвіс у адзіным канале і спосабе яго дастаўкі людзям. Калі мы гаворым аб фізічных асобах, то гэта ўжо досыць вядомы праект „Мабільны паштальён“, які ўжо некалькі гадоў удала функцыянуе. Зараз мы развіваем яго ў кантэксце набору відаў паслуг». 

Па яго словах, з пачатку верасня Белпошта сумесна з Беларусбанкам запусцілі паслугу па прыёме наяўных залічэнняў на банкаўскую карту кліента і выдачы сродкаў з банкаўскай карты кліента. Гэты праект развівалі з мэтай актыўнага развіцця плацежнага рынку ў Беларусі, у тым ліку ў сельскай мясцовасці. «Гэтае пытанне высока абмяркоўваецца і з’яўляецца мэтавым, таму Белпошта таксама не застаецца ў баку. Наша інфраструктура цяпер можа забяспечыць гэты працэс», — канстатаваў Анатоль Неўмяржыцкі.

«Зараз мы пераглядаем усе бізнес-працэсы і сэрвісы. Усе існуючыя сэрвісы аб’ядноўваем на адной платформе. Гэта развіццё набору праграмных інтэрфейсаў і інструментаў, з дапамогай якіх юрыдычная асоба можа аўтаматызавана ўзнавіць паслугу на сваіх сістэмах. Тут выключаецца папяровы дакументаабарот, аптымізуецца час аказання паслугі. Сёння магчыма аблічбаваць ўсе працэсы, якія суправаджаюць афармленне паслугі па перасылцы пасылкі, але сама пасылка застаецца фізічным аб’ектам. Яе неабходна здаць у аддзяленне паштовай сувязі, здаць паштоваму кур’еру і гэтак далей», — заўважыў начальнік цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій.

Сёння Белпошта будуе паслугі ў лічбавым плане аднолькава для ўсіх спажыўцоў і ў адным працэсе. У бліжэйшыя пару месяцаў плануецца запусціць яшчэ адзін праграмны інтэрфейс для юрыдычных асоб па рабоце з партыямі паштовых адпраўленняў, а таксама вядзецца актыўная праца па пераглядзе дызайну мабільнага прыкладання, перагляд спосабаў дастаўкі паслугі кліенту. "Да канца года завершым гэтую працу і выпусцім новую версію мабільнага прыкладання, — падагульніў Анатоль Неўмяржыцкі.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.