Вы тут

Аграпрадпрыемствы Магілёўскай вобласці дэманструюць перадавы вопыт сельгасвытворчасці


Аграпрамысловыя прадпрыемствы Магілёўскай вобласці дэманструюць перадавы вопыт сельскагаспадарчай вытворчасці. Такое меркаванне падчас абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023», які праходзіць сёння ў Хоцімску, выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка, перадае БелТА.


«У Магілёўскай вобласці праходзіць цудоўнае свята-фестываль „Дажынкі“. Свята ўшанавання перадавікоў жніва. Сёлета ў своеасаблівых і няпростых умовах Магілёўская вобласць атрымала нядрэнны ўраджай збожжавых, зернебабовых, рапсу, кукурузы. Нарыхтавана дастатковая колькасць кармоў», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Сергеенка адзначыў стабільна высокія вынікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці. «Высокія вынікі дэманструюць Горацкі, Шклоўскі, Магілёўскі, Кіраўскі, Бялыніцкі раёны, такія вядомыя гаспадаркі, як „Рассвет ім. К.П.Арлоўскага“, агракамбінат „Зара“, калгас „Радзіма“, „Газавік-Сіпакова“, „Александрыйскае“. Гэтыя раёны і гаспадаркі, іх кадры з’яўляюцца сапраўднымі маякамі, школай перадавога вопыту сельскагаспадарчай вытворчасці, новых тэхналогій і рашэнняў усіх сацыяльных пытанняў для нашых людзей, якія працуюць і пражываюць у сельскай мясцовасці», — падкрэсліў Ігар Сергеенка.

Стартам святочных мерапрыемстваў у Хоцімску стала цырымонія ўскладання кветак да брацкай магілы. Пасля гэтага ганаровыя госці азнаёміліся са святочнымі падворкамі і прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця абноўленага раённага Цэнтра культуры «Мір».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.