Вы тут

Аўтааматары могуць наведаць выставу «Аўтаэкспа»


4 кастрычніка ў футбольным манежы на праспекце Пераможцаў сталіцы адкрылася маштабная Міжнародная аўтамабільная выстава «Аўтаэкспа».


Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня праўлення аўтамабільнай асацыяцыі «БАА» Сяргей Варывода і дырэктар УП «БАА-Кансалт» Дзмітрый Ярота перарэзалі стужку і запрасілі гасцей азнаёміцца з выставай.

А паглядзець было на што. Акрамя новых аўтамабіляў былі прадстаўлены: стэнд з савецкімі аўтамабілямі, матацыклы. Для тэст-драйваў была падрыхтавана асобная пляцоўка.

— Выставы падобнага маштабу ў краіне не было дзесяць гадоў. Мерапрыемства праходзіць не ў самы просты час для аўтамабільнага бізнесу, таму арганізатары разглядаюць сённяшнюю экспазіцыю як поспех. Беларуская аўтамабільная асацыяцыя і дылерская супольнасць пад дахам гэтага манежа сабралі больш за сто мадэляў новых легкавых аўтамабіляў, у тым ліку больш за трыццаць мадэляў аўтамабіляў з гібрыднай сілавой устаноўкай, электрамабілі. Тут ёсць што паглядзець, і я ўпэўнены, што выстава будзе цікавай падзеяй у жыцці сучаснай аўтамабільнай Беларусі, — падзяліўся з чытачамі партала Выдавецкага дома «Звязда» Сяргей Варывода. — Так, змяняюцца мадэльны рад, сёння вялікая частка рэалізуемых у краіне аўтамабіляў — гэта аўтамабілі кітайскіх марак, якія складаюць больш за 80% продажаў. Сур’ёзна змяняецца структура аўтамабіляў у разрэзе сілавых установак, усё менш аўтамабіляў з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі, усё больш «зялёных» аўтамабіляў. У цэлым мы бачым колькасны рост аўтамабільнага рынку. За дзесяць месяцаў гэтага года аўтамабільны рынак пераадолее вынік мінулага года. А да канца года аўтамабільныя дылеры краіны мяркуюць рэалізаваць больш за дваццаць тысяч новых легкавых аўтамабіляў, што істотна вышэй нашага прагнозу ў пачатку 2023 года.

Сярод мадэльнага раду можна вылучыць праект беларускай інжынірынгавай кампаніі «Універсальная мабільнасць» — кампактны гарадскі электрамабіль «UNIMO» з ручным кіраваннем для людзей з інваліднасцю. 

Выстава будзе працаваць да 8 кастрычніка. 

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.