Вы тут

Як зразумець, што ваш партнёр — гэта ваш лёс? 5 асноўных прыкмет


Як зразумець, што ў ваша жыццё прыйшоў наканаваны лёсам мужчына? Большасць жанчын думаюць, што лёсавызначальная сустрэча выглядае так: з’явіліся матылі ў жываце і вось гэта ён... Але гэта зусім не так. Моцна пстрыкае, зносіць дах, накрывае эмоцыямі тады, калі ў ваша жыццё прыйшоў кармічны партнёр. Гэты той мужчына, які пасланы для прапрацоўкі вашых недахопаў і ўдасканалення добрых якасцяў. Кармічныя мужчыны патрэбны, каб развіць у вас лепшыя бакі, неабходныя для жыцця менавіта з вашым мужчынам, з якім вы будзе раскрывацца як жанчына.

Якія б мужчыны ні прыходзілі ў ваша жыццё, яны ўсе не выпадковыя, а патрэбныя і карысныя. Умоўна іх можна размеркаваць у тры групы, у залежнасці ад мэты, з якой яны прыходзяць у жыццё.


Мужчыны-настаўнікі. Яны прыходзяць нас нечаму навучыць і застаюцца ў нашым жыцці, пакуль урок не будзе пройдзены. Мужчыны, якіх вы сустракаеце, могуць быць рознымі: добрымі і злымі, якія выносяць мозг, ламаюць вашыя асабістыя межы, зневажаюць ці бясконца выклікаюць жаль. Гэтыя мужчыны праз прыніжэньні і прыгнечанне будуць вучыць вас веры ў сябе і сваю вартасць, правільнаму выбудоўванню адносін. Вам можа сустракацца адзін мужчына, а можа быць і некалькі з адным і тым жа ўрокам. Калі жанчына ўпартая, то такі мужчына можа стаць яе мужам альбо застацца з ёй на доўгі час. Але як толькі жанчына засвойвае неабходны ўрок, гэты партнёр сыходзіць з яе жыцця. Ствараюцца ўсе ўмовы, каб яны разышліся, бо цяпер павінен з’явіцца іншы мужчына, ужо не для ўрокаў, а для шчаслівага жыцця.

Кармічныя даўжнікі. Часам у жыццё жанчыны прыходзіць мужчына, да якога ў яе кармічны абавязак. І ў такіх адносінах альбо яна вельмі шмат аддае, альбо наадварот мужчына ўкладвае ў яе надта шмат эмоцый, перажыванняў, грошай, але ў яе да яго няма ні пяшчоты, ні каханні. Бывае так, што немагчыма нават разысціся людзям, іх нешта трымае разам, каб яны нарэшце напоўнілі адно аднаго і адпусцілі. Як толькі неабходны абмен энергіяй адбыўся, лёс іх разводзіць. 

Мужчыны для жыцця. Гэта менавіта тыя мужчыны, якія патрэбны для шчаслівага сямейнага жыцця. Такі партнёр сваімі адносінамі напаўняе жанчыну, раскрывае ў ёй самыя лепшыя якасці. Гэтыя мужчыны — самы лепшы варыянт для развіцця і раскрыцця жаночай прыроды. На жаль, часам жанчыне трэба прайсці дзве папярэднія групы мужчын, каб саспець для такога надзейнага партнёра.

У жанчын вельмі часта складаюцца нешчаслівыя адносіны з мужчынамі проста таму, што яны не згаджаюцца прайсці свае ўрокі і дачакацца неабходнага моманту, калі прыйдзе той, хто патрэбен. І тады жанчына альбо згаджаецца на любога, альбо жыве ў сваіх ілюзіях і чакае “прынца”.

5 асноўных прыкмет, што ён — ваш лёс:

З ім вы можаце быць самой сабой. Са сваім мужчынам вы не баіцеся падацца дзіўнай, няправільнай ці недарэчнай. Вы паводзіце сябе натуральна і ўпэўненыя, а ён вас разумее і падтрымлівае. Вы не баіцеся выйсці да яго без макіяжу, сонная і злёгку пакамячаная. Вы ўпэўненыя, што падабаецеся яму ў любым выглядзе;

Побач з ім адчуваеце сябе ў бяспецы. Вы адчуваеце, што можаце цалкам даверыцца свайму мужчыне, паслабіцца і атрымліваць асалоду ад жыцця. Вам камфортна, спакойна і ўтульна. Дзе б вы ні знаходзіліся, вы упэўненыя, што ён вырашыць праблемы і не будзе вас крытыкаваць;

Вы адчуваеце, што ваш мужчына — першы чалавек, з якім вы дзеліцеся радасцю або смуткам. Вы спяшаецеся расказаць яму, што вас хвалюе або трывожыць, не баючыся агаліць душу;

Побач з ім вы заўсёды адчуваеце сябе каханай. І ён ніколі не дае забыцца пра тое, што ў яго жыцці менавіта вы — галоўнае. Ён увесь час будзе нагадваць аб сваіх пачуццях і не прымусіць ні на секунду ў гэтым сумнявацца. Таму што партнёр, які сапраўды кахае, будзе даказваць гэта не толькі словам, але і дзеяннямі;

Ён ніколі не прымусіць сумнявацца ва ўласных сілах, ідэях, жаданнях. Ён будзе падтрымліваць і не будзе крытыкаваць. І гэта правільна, таму што галоўная яго задача — зрабіць жыццё каханай жанчыны шчаслівым.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.