Вы тут

Час упрыгожваць горад


Хто сказаў, што восень — зыход прыгажосці? Дзесьці, можа, яно і так, але не на гарадскіх клумбах, дзе растуць шматгадовыя кусты і кветкі. Сярэдзіна восені — самы добры час для іх пасадкі.


Рабочыя зялёнага будаўніцтва ўпраўлення «Цэнтр» «Мінскзелянбуда» Наталля Пытко і Аксана Леановіч садзяць шматгадовыя кветкі на сталічным праспекце Пераможцаў. Жанчын і іх калег з упраўлення «Цэнтр» чакае яшчэ нямала работы ў гэту восень: плануецца высадзіць больш за тры тысячы кустоў эхінацэі, касачоў, расходніку флоксаў і іншых прогожых кветак, якія пасля не адзін год будуць цешыць вочы мінчан і гасцей сталіцы.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.