Вы тут

Пачаліся здымкі трэцяга сезона музычнага шоу «Фактар.by»


Белтэлерадыёкампанія распачала здымкі трэцяга сезона музычнага шоу «Фактар.by». Стылізаваная арэна творчага вакальнага спаборніцтва разгарнулася ў самым вялікім павільёне Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».


Каля 200 запальных, харызматычных і смелых выканаўцаў з Беларусі і іншых краін паспяхова прайшлі папярэдні этап жывых праслухоўванняў і ўжо зусім хутка сустрэнуцца з настаўнікамі праекта. А імі ў новым сезоне сталі Вольга Бузава, Сярога (Сяргей Пархоменка), Руслан Аляхно ды Іосіф Прыгожын. З імі і з аўдыторыяй канкурсанты падзеляцца сваімі жыццёвымі гісторыямі і прадэманструюць свае моцныя бакі, каб пачуць жаданае і доўгачаканае «так» ад настаўнікаў. А вось падтрымліваць на сцэне і за кулісамі ўдзельнікаў будуць па-ранейшаму нязменныя вядучыя Уладзімір Богдан і Марыяна Муранкова.

У сярэдзіне кастрычніка тэлеканал «Беларусь 1» прадставіць першы выпуск спецыяльных тэлевізійных відэадзённікаў самага рэйтынгавага музычнага шоу на беларускім тэлебачанні. А прэм’ера новага сезона «Фактор.by» чакаецца на першай кнопцы 20 кастрычніка. Аднак ужо цяпер прыхільнікі праекта маюць магчымасць сачыць за развіццём падзей на партале медыяхолдынга www. tvr. by, а таксама ў сацыяльных сетках Іnstagram (@factor. by) і TіkTok (@factorby).

Алена ДРАПКО

Фота Белтэлерадыёкампаніі

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?