Вы тут

На «Беларусь 1» стартаваў другі сезон сямейнага шоу «Героі»


У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» стартаваў другі сезон сямейнага спартыўна-забаўляльнага шоу «Героі». Аднак цяпер за званне найлепшых на кіберарэне будуць змагацца каманды юных прадстаўнікоў пажарна-ратавальнага спорту з розных краін. Як абяцаюць стваральнікі, у новым сезоне выпрабаванні стануць больш складанымі і градус эмоцый узрасце да мяжы.


Фота: pixabay.com

Сямейнае экшн-шоу «Героі» зноў будзе збіраць кожную нядзелю каля экранаў гледачоў розных узростаў. У бягучым сезоне праекта прымуць удзел тры каманды з Беларусі, дзве каманды з Расіі, адна каманда са Славакіі і дзве каманды з Узбекістана. Традыцыйна ўдзельнікі праекта сустрэнуцца на лічбавай арэне, каб скарыць чатыры стыхіі: воду, вагонь, паветра і зямлю. І каб здабыць у выніку на кожным этапе спаборніцтваў запаветныя крышталі, гульцам спатрэбяцца сіла, трываласць і кемлівасць. А ўжо потым фінальнае выпрабаванне — Вежа герояў — вызначыць пераможца. Увогуле, новы сезон, кажуць, будзе больш маштабны і яркі, а паласа перашкод дапоўніцца інтэрактыўнымі і дынамічнымі элементамі. Таксама змянілася канфігурацыя і складанасць выпрабаванняў.

Назіраць за прыгодамі ўдзельнікаў шоу гледачы змогуць кожную нядзелю на тэлеканале «Беларусь 1». А вось сачыць за выкананнем усіх правіл прэтэндэнтамі на званне «Герояў» і падтрымліваць іх на шляху да перамогі будуць вядучыя Дар’я Лукашэнка, Данііл Жданько і Хэлена Мэрааі. Вызначайцеся з фаварытамі і хварэйце за сваіх!

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.