Вы тут

Што тармозіць будаўніцтва стадыёна ў Мастах


Пытанні развіцця рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы па развіцці фізічнай культуры і спорту на 2021—2025 гады сталі тэмай чарговага пасяджэння прэзідыума Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, якое адбылося ў горадзе Масты. Дэпутаты наведалі шэраг аб'ектаў, у тым ліку праблемных.


Падчас адкрыцця пасяджэння старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта акрэсліла важнасць заняткаў масавай фізічнай культурай і спортам. На яе думку, работнікі гэтай сферы павінны больш актыўна прыцягваць людзей да мерапрыемстваў такога роду, а таксама рыхтаваць спартсменаў для высокіх дасягненняў. Тым больш што гэтаму кірунку ўдзяляецца вялікая ўвага з боку кіраўніка дзяржавы і органаў дзяржаўнай улады. Ствараецца адпаведная спартыўная інфраструктура.

У гэтым дэпутаты змаглі ўпэўніцца пры наведванні шэрагу дзеючых аб'ектаў раённага цэнтра. Такім чынам, адбылося знаёмства з работай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Прынеманскі», фізкультурна-спартыўнага клуба. Кіраўнікі спартыўных аб'ектаў расказалі аб дасягненнях сваіх выхаванцаў, перамогах, атрыманых імі на рознага роду спаборніцтвах.

А вось рэканструкцыя гарадскога стадыёна зацягнулася. Прычына — недахоп кадраў. У сувязі з гэтым ход будаўнічых работ адстае ад графіка. Пры гэтым і фінансванне, і жаданне давесці аб'ект да лагічнага завяршэння прысутнічаюць. А вось з будаўнікамі пакуль замінка. Між тым гэта пытанне будзе вырашацца, запэўнілі ў адміністрацыі раёна. Праблемным застаецца пытанне набыцця новага інвентару ў трэнжорную залу. Умовы правядзення тэндара не заўсёды дазваляюць набыць якаснае абсталяванне для заняткаў цяжкай атлетыкай. Гэта стрымлівае развіццё тэхнічнай базы трэнажоркі.

Між тым дэпутаты, што называецца, свежым вокам ацанілі мясцовы ФОК. Да шэрагу існуючых працэдур яны параілі дадаць заняткі па фітнэсу, трэнажоры для жанчын, дадатковыя аздараўленчыя працэдуры, напрыклад, кіслародныя кактэйлі, а магчыма, і лячэбныя ванны.

Як паведаміў у сваёй справаздачы перад дэпутатамі начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Максім Малахоўскі, дзяржаўная праграма ў частцы фізічнай культуры і спорту ў рэгіёне ў цэлым выконваецца. За год спартыўную падрыхтоўку прайшлі больш за 18 тысяч чалавек. За апошнія пяць гадоў пабудавана значная колькасць аб'ектаў спартыўнай інфраструктуры, праведзена звыш 1,5 тысячы спартыўных святаў і спаборніцтваў. Разам з тым былі вызначаны і недахопы. У прыватнасці, зроблены акцэнт на недасканалую падрыхтоўку спартсменаў, іх колькасць, выкананне спартыўных разрадаў.

Што датычыць масавага спорту, дэпутаты зацікавіліся вопытам работы Гудзевіцкага сельскага Савета. Старшыня сельвыканкама Вікторыя Палойка расказала аб мясцовым вопыце прыцягвання насельніцтва ў масавыя заняткі фізічнай культурай, у аснове якіх ляжаць сямейныя спаборніцтвы і актыўны адпачынак.

На думку старшыні аблсавета Алены Пасюты, добрым штуршком для развіцця гэтага кірунку дзейнасці мясцовых органаў улады можа стаць прыклад кіраўнікоў рознага ўзроўню, якія не павінны заставацца ўбаку ад правядзення спартыўных мерапрыемстваў. У гэтым сэнсе паказальнай можа стаць пазіцыя кіраўніка Гродзенскай вобласці Уладзіміра Караніка і памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева, якія не толькі з'яўляюцца актыўнымі балельшчыкамі, але і заўзятымі спартсменамі. Вакол іх стварылася каманда, якая прымае ўдзел у спаборніцтвах па футболе і валейболе.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.