Супрацоўнікі Партызанскага РУУС за здзяйсненне ўгону затрымалі 21-гадовага раней судзімага жыхара сталіцы.
Устаноўлена, што аўтамабіль «Опель» з ключамі і дакументамі для рамонту маладому чалавеку перадала ўладальніца іншамаркі.
Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, на працягу некалькіх тыдняў падазраваны казаў жанчыне, што нібыта праводзіць рамонтныя работы, а сам выкарыстоўваў транспартны сродак у асабістых мэтах і перыядычна перасоўваўся на ім па горадзе.
Падчас адной з такіх паездак малады чалавек, які не меў пасведчання кіроўцы і кіраваў чужым транспартам, быў затрыманы нарадам міліцыі.
Машыну змясцілі на штрафстаянку і ў далейшым перадалі законнай уладальніцы.
На мінчаніна распачалі крымінальную справу за ўгон.
Сяргей РАСОЛЬКА
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.