Вы тут

У рабоце з грамадзянамі самае галоўнае — не зачарсцвець да праблем простага чалавека


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка ў час рабочай паездкі ў Пухавіцкі раён Мінскай вобласці прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама. Разглядалася пытанне аб выніках работы па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» за першае паўгоддзе.


«У рабоце са зваротамі грамадзян самае галоўнае — не стаць абыякавымі, як кажуць у народзе, і не зачарсцвець да праблем простага чалавека. Таму што праблемы будуць збірацца і збірацца. Я думаю, што гэта самая вялікая небяспека для ўсіх нас», — лічыць Ігар Сергеенка.

Разам з тым, адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, не варта дапускаць і ўтрыманства. «Вырашаючы сур’ёзныя праблемы, мы часам, дзе трэба і не трэба, балуем грамадзян. І з’яўляецца праблема ўтрыманства. Таму трэба вылучаць больш сур’ёзныя праблемы, для вырашэння якіх сапраўды патрэбна дапамога дзяржавы», — падкрэсліў ён.

Ігар Сергеенка звярнуў увагу і на пытанне дэбюракратызацыі. «Не трэба ўсё зводзіць да разгляду зваротаў грамадзян. Дырэктыва нумар 2 усё ж такі крыху шырэйшая. Калі праблема ёсць, яе трэба агучваць, абмяркоўваць, нешта прапаноўваць для вырашэння», — сказаў на заканчэнне кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён закрануў і пытанне інфармацыйнай работы з грамадзянамі. «Інфармацыйная работа не павінна быць проста інфармацыйным шумам. Можна стварыць шмат выязных груп, ахапіць шырокія пласты насельніцтва, а ў выніку правесці ўсё гэта фармальна і бяздушна. Калі мы праводзім такія мерапрыемствы, людзі туды павінны ісці з цікавасцю», — падкрэсліў Ігар Сергеенка.

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.