Вы тут

Форум прафсаюзаў арабскіх дзяржаў і краін СНД мяркуюць правесці ў Беларусі


Міжнародны прафсаюзны рух палітызаваны, таму прафсаюзам, якія дзейнічаюць у інтарэсах людзей, трэба аб’ядноўвацца і ствараць цэнтры сілы. Такую пазіцыю выказалі прадстаўнікі нацыянальных прафсаюзных цэнтраў Егіпта, Сірыі і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў арабскіх дзяржаў, якія зараз наведваюць Беларусь з афіцыйным візітам, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.


Па выніках перагавораў прафсаюзы нашай краіны і арабскіх дзяржаў прынялі прынцыповае рашэнне аб аб’яднанні намаганняў і сумеснай рабоце на міжнароднай арэне, а таксама дамовіліся аб развіцці інтэграцыі паміж прадпрыемствамі. Для гэтага, напрыклад, плануецца правесці ў Беларусі сумесны форум з удзелам Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў арабскіх дзяржаў, якая аб’ядноўвае мільёны працоўных з 18 краін, і Усеагульнай канфедэрацыі прафсаюзаў, якая аб’ядноўвае працоўных краін СНД.

— У любой краіне свету для чалавека важна мець працу і заробак, каб ён мог утрымліваць сябе і сваю сям’ю. Для гэтага ў свеце ў большасці сваёй дастаткова рэсурсаў, якія, аднак, размяркоўваюцца несправядліва. Многія краіны, якія называюць развітымі, ствараюць свой дабрабыт за кошт іншых дзяржаў. Яны дзесяцігоддзямі выпампоўваюць прыродныя рэсурсы краін, якія развіваюцца, за бясцэнак эксплуатуюць працу людзей з гэтых дзяржаў. Як вынік, у свеце існуе вялізная няроўнасць, а міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі нічога не робяць, каб вырашыць гэтыя праблемы, — заўважыў Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. — Таму нам трэба аб’ядноўваць здаровыя сілы — тыя прафсаюзы, якія спараўды дзейнічаюць у інтарэсах людзей.

Ён удакладніў, што разам з калегамі з арабскіх дзяржаў ФПБ будзе адстойваць інтарэсы краін на міжнародных пляцоўках, ладзіць культурныя і гуманітарныя праекты і праграмы, а атксама садзейнічаць развіццю кантактаў паміж прадпрыемствамі, каб быў абмен тэхналогіямі, вопытам, і каб менш залежаць ад тых, хто сёння хоча нашкодзіць іншым краінам і людзям. 

Генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў арабскіх дзяржаў Джаміль Кадры падкрэсліў, што падчас візіту ў Беларусь на свае вочы пабачыў сітуацыю, якая складваецца ў краіне:

— Відавочна, што ў дачыненні да Беларусі ў свеце распаўсюджваюцца фэйкавыя навіны, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. А краіны калектыўнага захаду намагаюцца праз міжнародныя арганізацыі, накшталт Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) і ААН, навязаць іншым дзяржавам свой пункт гледжання, каб дасягнуць уласных інтарэсаў. Лёсы людзей іх не хвалююць.

Прафсаюзы Беларусі ўжо не першы год узаемадзейнічаюць з калегамі з арабскіх дзяржаў. Толькі з галіновымі прафсаюзамі Егіпта падпісана звыш дзесятка пагадненняў аб супрацоўніцтве ў самых розных сферах: адукацыі, культуры, ахове здароўя, прамысловым і аграрным сектарах дзвюх краін. Кожны з гэтых дакументаў прадугледжвае дакладныя напрамкі узаемадзеяння. У рэальным сектары эканомікі ўзаемадзеянне прафсаюзаў скіравана не толькі на абмен вопытам па абароне інтарэсаў працоўных, але і на прасоўванне найноўшых тэхналогій і кааперацыю вытворчасцяў. У адукацыі — на садзейнічанне ва ўстанаўленні ўзаемных студэнцкіх абменаў, сумесных навучальных праграм.

— Я ўражаны дасягненнямі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў частцы абароны сацыяльных і эканамічных інтарэсах працоўных, а таксама дзейнасцю арганізацыі на міжнародным узроўні, — выказаўся Махамед Абдэль Азіс Джэбран Абдэльхалім, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Егіпта пасля наведвання шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый адукацыі, аховы здароўя, энергетыкі і нафтахімічнай галіны нашай краіны.

Ірына СІДАРОК

Фота прадастаўлена прэс-службай ФПБ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.