Вы тут

Базавы гардэроб восень-2023, які павінна мець кожная жанчына


Якім павінен быць базавы гардэроб, кожная жанчына вырашае сама ў залежнасці ад абранага ёй стылю. Аднак, стылісты рэкамендуюць мець базавыя камплекты адзення на ўсе выпадкі жыцця з улікам сезона. Яны дазволяць вам без праблем ствараць прывабны выгляд. Так што расказваем, якія базавыя рэчы павінны быць у шафе ў кожнай модніцы ў гэтым сезоне.


Базавыя рэчы па сутнасці – набор класічных (і, як правіла, зусім не дарагіх) рэчаў, якія спалучаюцца як адна з адной, так і з любым іншым адзеннем. А менавіта:

  • Спадніца-аловак;
  • Камізэлька ў мужчынскім стылі;
  • Строгі жакет у спакойных адценнях;
  • Брукі палаца;
  • Вадалазкі;
  • Трыкатажнае пола;
  • Свабодная баваўняная кашуля;
  • Шырокія джынсы;
  • Трыкатажная сукенка.

Колькі «вярхоў»​ павінна быць у гардэробе? Вельмі важна правільныя суадносіны «вярхоў» і  «нізоў». Залатое правіла добрага гардэроба абвяшчае, што на кожную адзінку «нізоў» трэба мець 2-4 адзінкі «вярхоў». 

Для базавага гардэроба дастаткова мець дзве спадніцы, 1-2 пары штаноў плюс джынсы. Да кожнага  «нізу», у вас павінна быць 3-4 варыянты верха (напрыклад, да джынсаў блузкі, швэдры, майкі, вадалазкі).

Якія колеры лепш насіць увосень? Увосень 2023-га вы можаце дазволіць сабе выкарыстоўваць адзенне любых адценняў карычневага, каб вылучацца з натоўпу вытанчаным густам. Лепш за ўсё спалучаць іх з усімі адценнямі шэрага, зялёнага, жоўтага, малочна-белым і аранжавым, якія таксама апынуліся зараз у трэндавых колерах восені і модныя ў гэтым сезоне. Рэчы, якія ўваходзяць у базавы гардэроб павінны быць зручнымі, практычнымі, мець просты крой.

Выбірайце перш за ўсё рэчы, якія могуць праслужыць Вам не адзін сезон і будуць цешыць у наступных. 

Валодаючы добрай базай, можна падабраць і некалькі ўнікальных рэчаў для асаблівых выпадкаў. Гэта могуць стаць прыбраныя блузы, незвычайныя штаны ці спадніца, з прынтамі ці дэкорам.

Перш, чым прыступаць да складання базавага гардэроба, трэба вызначыцца з наборам рэчаў, якія залежаць ад вашай дзейнасці, або стварыць капсулы: «праца», «прагулкі», «адпачынак», «спорт», «шопінг» і інш.

Базавы гардэроб зручны тым, што вы зможаце пазбегнуць лішніх марнаванняў і куплі непатрэбных рэчаў, якія ў лепшым выпадку апранеце адзін раз.

Вадалазкі. У халодны перыяд без вадалазкі не абысціся, гэта ўніверсальная і базавая рэч. Прыталены сілуэт і высокая гарлавіна вельмі зручныя і практычныя ў штодзённых вобразах і не толькі. Вадалазка выдатна дапоўніць штаны, джынсы, джогеры і спадніцы.

Худзі і світшот. Зручна, утульна і стыльна — менавіта за гэта і цэняць худзі і світшоты. Новы кірунак, які прыйшоўся да спадобы ўсім модніцам — стрыт стайл, у якім выдатна спалучаюцца спартовыя і класічныя элементы. Спартовыя худзі, світшоты, талстоўкі — гэта базавыя элементы гардэроба восень-зіма, якія лёгка спалучаюцца з паліто і трэнчамі. 

Трэнчы і плашчы. Трэндам сярод верхняга адзення ў сезоне 2023-2024 года несумненна можна назваць плашчы і трэнчы. Яны актуальныя ў любым сезоне, і вы можаце смела падбіраць лёгкія варыянты плашчоў з тонкіх тканін. Тэндэнцыяй плашчоў і трэнчаў 2023-2024 года з’яўляюцца асіметрычныя мадэлі і аверсайз, з нашыўкамі і аплікацыямі. Моднымі будуць кветкавы прынт, а таксама напаўпразрыстыя ці зусім празрыстыя пластыкавыя плашчы.

Вязаны швэдар знойдзецца ў гардэробе кожнай дзяўчыны і жанчыны. Увосень і ўзімку гэта неабходная рэч, бо швэдар добра ўцяпляе і лёгка камбінуецца з розным нізам. Гладкія мадэлі з тонкага трыкатажу, «у рубчык», з вязаным арнаментам, оверсайз, з каўнерам-стойкай, круглым або V-выразам — варыяцый швэдраў і кофт звышдастаткова, каб падабраць некалькі базавых мадэляў для свайго абноўленага гардэроба на восень-зіму 2023-2024.

Пінжак. У пачатку восені пінжак будзе дастаткова запатрабаваным у якасці верхняга адзення. Выбірайце падоўжаныя двухбортныя мадэлі, аднатонныя ці з класічным прынтам – у клетку. Узімку пінжак таксама будзе дарэчным у шматслаёвых луках, мадэлі оверсайз у спакойных колерах стануць топавымі.

Кардыган. Трыкатаж ужо які сезон запатрабаваны модніцамі. Менавіта яны дапамогуць стварыць максімальна ўтульны стыль на восень. Актуальныя доўгія мадэлі з гладкага трыкатажу, а таксама мадэлі сярэдняй даўжыні, амаль да калена, і скарочаныя мадэлі. Насіць іх можна з топамі і майкамі, у тандэме з джынсамі і штанамі.

Спадніца. Хаця б адна спадніца павінна быць у вашым гардэробе на халодны сезон. Выбірайце спадніцу-аловак, мініспадніцу з твіда або спадніцу-сліп. Усе варыянты ўніверсальныя і будуць спалучацца з тымі ж майкамі і топамі, вадалазкамі і швэдрамі.

Штаны — адзін з самых стыльных прадметаў базавага жаночага гардэроба. Актуальныя шырокія і свабодныя фасоны штаноў на восень-зіму 2023-2024 — клеш, палаца, бананы, карго. Топавымі будуць чорныя, бэжавыя, крэмавыя, шэрыя, карычневыя штаны, сярод якіх вельмі запатрабаваны мадэлі з эка-скуры.

Джынсы. Любімыя шматлікімі модніцамі джынсы будуць абавязковыя ў новым восеньска-зімовым сезоне. Сярод трэндавых мадэляў будуць джынсы-бананы, шырокія джынсы, клеш, прамыя джынсы. Насіць іх можна па-рознаму: са швэдарамі, кашулямі, майкамі, світшотамі і худзі, дапоўніўшы жакетам, трэнчам, курткай або паліто.

Трыкатажная сукенка — самая жаданая рэч у жаночым гардэробе на халодны сезон. Фаварытамі будуць сукенкі ў рубчык прыталенага ці прамога сілуэту. Такі фармат сукенкі лаканічны і падыдзе пад любы стыль.
А ўпрыгожаць ваш вобраз удала падабраныя аксэсуары. Менавіта аксэсуары завершаць лукі з базавымі рэчамі, надаўшы ім жаданы шык і раскошу.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.