Вы тут

У Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў


«Бібліятэка. Болей, чым заўсёды» — міжнародную канферэнцыю з такой назвай правялі ўпраўленне культуры Мінскага гарвыканкама і Цэнтралізаваная сістэма публічных бібліятэк горада Мінска.


Удзел у абмеркаванні актуальных праблем бібліятэчнай справы, кнігазнаўства, стасунках выдавецтваў з бібліятэкамі і чытачом прынялі намеснік дырэктара па развіцці Санкт-Пецярбургскай Цэнтральнай гарадской публічнай бібліятэкі імя У. У. Маякоўскага Алена Ахці, дарадца дырэктара па развіцці сацыяльнага і інклюзіўнага накірунку Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі для моладзі Юлія Навумава, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, дырэктар Уладзімірскай абласной бібліятэкі для дзяцей і моладзі Таццяна Сдобнікава, намеснік дырэктара Цэнтральзаванай бібліятэчнай сістэмы Сормаўскага раёна Ніжняга Ноўгарада Ірыны Цырулёва, загадчык сектара «Медыяцэнтр» Цэнтралізаванай гарадской бібліятэчнай сістэмы Астрахані Наталля Татарынцава, першы намеснік дырэктара Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Пскова Людміла Слабчанка, кіраўнікі бібліятэк з розных рэгіёнаў Беларусі.

— Канферэнцыя падказала нам новыя накірункі развіцця бібліятэчнай справы, — каменціруе падзею дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк Мінска Алена Матвеева. — Па-добраму здзіўляе шырыня розных ініцыятыў, навацый, якія рэалізавалі нашы калегі. Шмат што можна ўжо адразу ўзяць на ўзбраенне. Мяркую, што наша канферэнцыя стане пачаткам сістэмных зносін з бібліятэкамі Расійскай Федэрацыі па абмене тым каласальным практычным вопытам, які маюць калегі. Мы ўдзячныя ўпраўленню культуры Мінгарвыканкама за падтрымку такой нашай міжкраінавай сустрэчы.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.