Вы тут

Адразу два фестывалі на працягу дзён аб'ядналі аматараў літаратуры


У Гомелі і вобласці на працягу трох дзён прайшлі два літаратурныя фестывалі — XVIII Міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя Дажынкі» і V рэгіянальны фестываль літаратуры, культуры і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага». Гэта больш за 60 творчых мерапрыемстваў.


Слова аб’яднала 

Форумы аб’ядналі майстроў слова з Беларусі і Расіі і прысвечаны Дню народнага адзінства, Году міру і стваральнай працы ў Беларусі, Году педагога і настаўніка ў Расіі, Году сучаснай патрыятычнай літаратуры на Гомельшчыне, 85-годдзю Анатоля Грачанікава, 100-годдзю Расула Гамзатава і 125-годдзю кабардзінскага класіка Алі Шагенцукава. «Без адзінства нашага народа, без паяднання славянскіх народаў не будзе міру на зямлі, не будзе шчасця — ні ў сем’ях, ні ў дзяржавах», — сказаў старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч, адкрываючы прэс-канферэнцыю. 

Адной з першых падзей фестываляў стаў Форум маладых літаратараў «Слова». Фіналісты трох паэтычных і празаічных конкурсаў, прадстаўнікі з розных куткоў Гомельшчыны былі ўзнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі «За любоў да Радзімы». 

Да юных беларусаў звярнуліся ганаровыя госці з Расіі: вядомы паэт, перакладчык, старшыня праўлення Калужскага абласнога аддзялення СПР Вадзім Цярохін і член Саюза пісьменнікаў Расіі, старшыня Цэнтральнага штаба Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі «Расія» Анатоль Усаў (Масква). 

Дыпломы для маладых творцаў

Гасцей арганізатары запрасілі на пазнавальныя экскурсіі ў Музей рэдкай кнігі і Музей літаратуры Гомельшчыны, а пасля — на аўтарскія творчыя сустрэчы і майстар-класы. 18 фестывальных пляцовак працавалі ў бібліятэках горада над Сожам, а таксама ва ўстановах адукацыі, дзе пісьменнікі падвялі вынікі творчага года, падзяліліся з чытачамі кніжнымі навінкамі. Шэраг творчых сустрэч-канцэртаў правёў у гэты дзень народны артыст Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Эдуард Ханок. 

Шмат гасцей сабралі сустрэчы ў абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна і філіялах гарадской цэнтральнай кніжніцы. У абласной прайшла сустрэча з Вадзімам Цярохіным. У аддзеле перыядычнага друку адбыліся прэзентацыі выданняў Міхаіла Болсуна (Гомель), Дзмітрыя Жукава (Курск), Мікалая Андрушкі (Курск), а таксама Вольгі Нямыкінай (Растоўская вобласць). У краязнаўчым аддзеле правёў прэзентацыю сваёй кнігі «Вяртанне незагаданага часу» Анатоль Усаў. «З любоўю да жыцця і людзей...» — сустрэча з Уладзімірам Гаўрыловічам і лаўрэатамі ІІ Міжнароднага конкурсу паэтычных перакладаў "Беларусь — Расія. Сожскія Берагі дружбы і «VIII Міжнароднага маладзёжнага конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў «Берагі дружбы» Дзмітрыем Несцярэнкам (Навамаскоўск), Анастасіяй Капнінавай (Гомель), Анастасіяй Нарэйкай (Камянец Брэсцкай вобласці) і інш. 

У гарадскіх бібліятэках адбыліся прэзентацыі і сустрэчы з расійскімі пісьменнікамі Вольгай Сафронавай, Вольгай Шаблаковай, Наталляй Шырабокавай, Наталляй Мішынай, Ірынай Пянюковай, Вадзімам Цярохіным Віктарам Рэшатнёвым, Анатолем Усавым, а таксама з беларускімі творцамі Тамарай Кручэнка, Лідзіяй Долбікавай, Валерыем Вятошкіным, Аленай Мацвіенка. 

Запамінальным стала адкрыццё форумаў у Гарадскім цэнтры культуры. Лаўрэатаў міжнароднага і трох абласных творчых конкурсаў ўшаноўвалі на вялікай сцэне. Гран-пры Міжнароднага конкурсу паэтычных перакладаў «Беларусь — Расія. Сожскія Берагі дружбы» атрымаў малады тульскі паэт і перакладчык Дзмітрый Несцярэнка. Адзначаны лаўрэаты першага абласнога конкурсу казкі «Чарадзейная вясёлка» імя Анатоля Караленкі, абласных літаратурных конкурсаў «Міша Мароз. Незабыўны подзвіг» і «Табе пяю, малая радзіма», прысвечанага памяці Міколы Гамолкі. 

Падчас адкрыцця выставы

Паэтэсе Соф’і Шах быў уручаны дыплом «Пісьменнік года Гомельшчыны» за 2022 год. Падарункам для ўсіх стала відэавіншаванне «Песня пра Гомель» паэта, кіраўніка фестывалю «Берагі дружбы» з Няклінаўскага раёна Растоўскай вобласці Леаніда Севера. 

На другі дзень у палацы Румянцавых і Паскевічаў прайшло ўручэнне XI абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага: Соф’і Шах — за вянок санетаў «Сведка перайначанае долі» («Паэзія»), Іне Зарэцкай — за «Усё пачынаецца з фанціка!» («Дзіцячая літаратура»), Сяргею Зянькову — за «Нясумны тэатр» («Драматургія»), Наталлі Шамятковай — за «Шакаладная просьба, або Цуды здараюцца» («Проза»), Анатолю Кавалёву — за «Палітру» («Адкрыццё года»). 

Соф’я Шах атрымлівае ўзнагароду

Праваслаўныя пісьменнікі — разам 

У Гомельскім епархіяльным упраўленні прайшоў першы з’езд праваслаўных пісьменнікаў — прадстаўнікоў творчых арганізацый Саюзнай дзяржавы «Божая сцежка». З прывітальным словам да іх звярнуўся архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, які падкрэсліў вялікае значэнне літаратуры ў сучасным свеце, адзначыўшы, што высокамастацкая літаратура — не толькі гістарычная памяць, але і компас для будучых пакаленняў. Яна спрыяе адзінству народаў, вучачы паважаць і шанаваць сваю і чужую культуру, з’яўляючыся мостам паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй. 

У Гомельскай епархіі

Другі дзень прадоўжыўся міжнароднай канферэнцыяй па кнізе Вадзіма Цярохіна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Выступленнямі творцаў ва ўстановах адукацыі ўшанавалі подзвіг савецкіх воінаў на «Партызанскай крынічцы» пад Гомелем. 

Словы пісьменнікаў гучалі і ў старажытным Тураве, на радзіме паэта, багаслова і асветніка Кірылы Тураўскага, і ў раённым цэнтры Жыткавічы. Паэты і празаікі ўсклалі кветкі да помніка вызваліцеляў горада і заклалі на Замкавай гары памятную алею ў гонар фестывальнага літаратурнага руху на Гомельшчыне. Прайшлі сустрэчы ў тураўскіх сярэдніх школах № 1, № 2 і Дварэцкім Доме культуры, Коленскай СШ. У Жыткавічах літаратары выступілі адразу на 5 творчых пляцоўках. 

Закладка памятнай алеі

У райцэнтры адбыўся III рэгіянальны фестываль народнай творчасці «Беларусь — мая мова i песня». Удзельнікамі тэматычнай праграмы «Мелодыя беларускай душы» сталі 16 калектываў з 7 раёнаў. У Жыткавічах прайшло і ўрачыстае закрыццё фестываляў, падчас якога назвалі лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі «Палескія росы» 2023 года. Імі сталі Тамара Кручэнка (намінацыя «Літаратурная публіцыстыка і краязнаўства», «Папулярызацыя творчасці палескіх пісьменнікаў»); Эдуард Ханок (намінацыя «Музычнае мастацтва»); Вадзім Цярохін («Папулярызацыя фестывалю „На зямлі Кірылы Тураўскага“ і творчай спадчыны агульнаславянскага асветніка»; жыткавіцкі краязнаўца Сяргей Кулакевіч («Жыткаўшчына — мая малая радзіма»); таганрогская паэтэса Вольга Сафронава («Папулярызацыя творчай спадчыны Кірылы Тураўскага ў Расійскай Федэрацыі»), прадстаўніца Будакашалёўшчыны Вольга Бярэшчанка («Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»). Свае першыя творчыя ўзнагароды атрымалі і 7 маладых аўтараў — пачаткоўцы-пераможцы абласных конкурсаў з Жыткавіцкага раёна, іх творы апублікавала раённая газета «Новае Палессе». 

Мікалай ІГНАТОВІЧ 

Фота дасланы аўтарам

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.