У Мастах ноччу пры пажары загінуў чалавек, паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення МНС па Гродзенскай вобласці.
Відавочца ў 1.47 паведаміў у дзяжурную службу 101 Мастоўскага раёна, што па вул.Пралетарскай гарыць жылы дом. Калі пажарныя разлікі прыбылі, драўляны будынак гарэў знутры. Пры гэтым высветлілася, што з дазволу гаспадара дома ў будынку перыядычна пражываў мясцовы жыхар 1980 года нараджэння. Байцы МНС уключыліся ў апараты на сціснутым паветры і прыступілі да пошуку пацярпелых і ачага ўзгарання. На падлозе ў жылым пакоі ратавальнікі выявілі загінулым жыхара ў доме мастаўчаніна. Работнікі МНС ліквідавалі пажар за 15 хвілін. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць у доме. Па адной з версій, прычынай здарэння стала неасцярожнае курэнне.
Як паведамілі ва ўпраўленні МНС па Гродзенскай вобласці, сёлета пры пажарах у рэгіёне загінулі 42 чалавекі, большасць — з-за неасцярожнага курэння. Ратавальнікі папярэджваюць: ні ў якім разе не кідайце не пагашаныя цыгарэты на падлогу і не паліце ў ложку. Недакуркі складайце ў попельніцу або металічную банку, лепш за ўсё напоўненую вадой. Пераканайцеся ў тым, што патушаная цыгарэта не толькі не гарыць, але і не тлее. Каб своечасова выявіць узгаранне, усталюйце ў доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Прэв'ю: БелТА
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.