Вы тут

Кандытарская фабрыка «Віцьба» за І паўгоддзе нарасціла экспарт у 1,5 раза


За першае паўгоддзе 2023 года кандытарская фабрыка «Віцьба» нарасціла экспарт у 1,5 раза. Аб гэтым часопісу «Экономика Беларуси» расказала начальнік аддзела маркетынгу прадпрыемства Юлія Кірычэнка, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«У гэтым годзе павялічыўся экспарт у краіны ЕАЭС, актыўна нарошчваем пастаўкі ў Кітай. Асвойваць рынак КНР пачалі яшчэ ў 2016 годзе, а ў першым паўгоддзі ў Паднябесную адправілі 243 т ласункаў. Асаблівым попытам там карыстаюцца сухія сняданкі „Віцьба Active“ са зменшанай колькасцю цукру ў саставе», — адзначае Юлія Кірічэнка.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі ў першым паўгоддзі вырасла амаль на 20 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2022 года. Удалося загрузіць магутнасці на 105 працэнтаў, павялічыць пастаўкі за мяжу ў 1,5 раза і рэалізаваць шэраг інвестпраектаў больш як на Br1 млн.

Зусім хутка юныя любіцелі ласункаў змогуць паспытаць новае дзіцячае пячэнне ад «Віцьбы». Прадукт выраблены ў адпаведнасці з патрабаваннямі, што прад’яўляюцца да харчавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Яшчэ адна навінка прыйдзецца да густу і дарослым — каляровыя вафлі «Туці Фруці» з фруктова-ягаднымі смакамі ва ўпакоўцы 170 г.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.