Вы тут

Як праходзіць падрыхтоўка беларускіх вынаходнікаў да «100 ідэй для СНД»


Навучальны інтэнсіў для ўдзельнікаў Міжнароднага маладзёжнага праекта «100 ідэй для СНД» прайшоў у Мінску 19 верасня.


У міжнародным праекце ад нашай краіны прымуць удзел 12 маладых вынаходнікаў, пераможцаў 11-га і 12-га сезонаў рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі».

Мерапрыемства пачалося з выставы-прэзентацыі, на якой можна было пазнаёміцца з праектамі і паразмаўляць з іх аўтарамі. У экспазіцыі можна было на свае вочы ўбачыць такія інавацыйныя распрацоўкі, як «Энергаэфектыўная спецвопратка», «YACARD (ЯКАРД) — смарт карта», «Рэгулятар росту і імунамадулятар раслін», «HoReCa 3D-food printing», «Сэнсарныя акуляры для людзей са слабым зрокам» і іншыя.

Непасрэдна на самім інтэнсіве вынаходнікі вучыліся прадстаўляць свае распрацоўкі, прасоўваць аўтарскія праекты ў медыяпрасторы і манетызаваць іх.

Нагадаем, што міжнародны фінал «100 ідэй для СНД» пройдзе 18-20 кастрычніка ў Мінску.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.