Вы тут

Надвор'е: На гэтым тыдні будзе да 6 градусаў вышэй за норму


Каб у другой палове верасня даволі працяглы час трымаўся дзённы максімум 25–28 градусаў? Сёлета і ў нас такое магчыма.


Больш за тое, на гэтым тыдні перавага паўднёва-заходніх паветраных патокаў будзе спрыяць захаванню ў нашай краіне цёплага надвор’я з тэмпературным фонам значна вышэйшым за кліматычную норму. Адносна цёпла будзе і ноччу, таму што начныя мінімумы ў асноўным будуць знаходзіцца ў межах ад плюс 10 да 17 градусаў. Пры гэтым днём паветра прагрэецца да 20–28 градусаў, і толькі пры больш шчыльнай воблачнасці будзе не вышэй за 17–19 цяпла, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У аўторак днём, пераважна па заходняй частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. У ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень парывісты. Максімальная тэмпература прагназуецца на ўзроўні 20–26 градусаў.

У сераду ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе згусціцца слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні парывісты, уначы ў асобных раёнах моцны парывісты. Уночы тэмпература будзе ў межах ад 8 градусаў па паўночным захадзе да плюс 16 градусаў па паўднёвым усходзе, а днём — ад 18 градусаў па паўночным усходзе да 25 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер надвор’е будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу дасягне 7–12 градусаў, месцамі — 15 цяпла. Днём чакаецца 21–27 градусаў.

У пятніцу да нас завітае чарговая порцыя цяпла. У гэты дзень прагназуецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 8 градусаў па паўночным усходзе да 16 градусаў на захадзе, а ўдзень — ад 21 да 28 цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, у наступныя выхадныя чарговы атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы паспрабуе прарваць абарону антыцыклону, які «вісіць» цяпер над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі. Таму ў суботу ў асноўным па заходняй частцы, а ў нядзелю ў большасці раёнаў нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

У суботу ноччу на захадзе, а днём пераважна па заходняй частцы краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці, парывісты. Уночы будзе плюс 10–17 градусаў, а ўдзень — 21–28 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?