Вы тут

Майстар-клас па пісанцы: славянскі культурны код і добрая магія


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках выставачнага праекта «Фарфоравае асарці» прайшоў чарговы майстар-клас па народнай творчасці. Учора ў другой палове дня жанчыны пад чулым кіраўніцтвам майстра Ганны Клімовіч распісвалі абярэгавыя яйкі ў стылі «Пісанка».


Атмасфера творчасці і чараўніцтва, здавалася, акутала ўсё памяшканне. А як жа інакш? У пісанцы захоўваецца шмат старажытных таямніц, яе правобразы на закамянеласцях знаходзілі ажно 4 тысяч гадоў таму. У славянскія краіны пісанка шчыльна ўвайшла ў 10-11 ст. і стала неад’емнай часткай культурнага коду.

Тэхніка ўнікальная. Жывое яйка (ні ў якім разе не варанае) распісваецца пэўнымі сімваламі пры дапамозе гарачага воску.

Перад тым, як пачаць ствараць пісанкі, Ганна Клімовіч пачала свой аповед пра тое, якая таямніца закладзена ў гэтым рамястве. Па яе словах, гэта называлі магічным мастацтвам, таму што ўся атрыбутыка ў добрым сэнсе — магія.

— Калі ты працуеш з такой унікальнай прыладай, заўсёды трэба наладжвацца на вызначаны лад. Раней ведалі малітвы, шапаткі нейкія, — расказвае майстар, — Заўсёды разумелі, што трэба фізічнае цела трымаць у чысціні. Перад тым, як пачаць пісаць пісанку, хадзілі ў лазню, мыліся, надзявалі белае адзенне, спадніцы абавязкова.

У працэсе вырабу пісанкі на некалькіх этапах выкарыстоўваецца агонь. Па словах майстра, агонь — гэта трансфармацыя. Непатрэбнае спальваецца, а патрэбнае прыводзіць у жыццё. А чаму ж пісалі менавіта на яйках? На гэта ў Ганны Клімовіч таксама быў адказ:

— Гэта першапачаткова як аснова, пачатак жыцця. Калі жанчына садзілася пісаць на яйку, яна ператваралася ў тую багіню, якая творыць свой свет. А паколькі ўсё ў нас у дробязях і ўсё ў малым, а ўсё, што ёсць, у малым, тое і ёсць у вялікім. Мы пішам на яйку і адначасова пішам адразу на ўсім Сусвеце.

А яшчэ пісанку немагчыма выкарыстоўваць у дрэнных мэтах, бо яна не можа захоўваць адмоўныя знакі. Раней пасля выраба пісанку захоўвалі ў чырвоным куце. Сёння яе можна проста пакласці ў зерне на талерачку.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.