Вы тут

Кніжная выстава ў рамках Дзён культуры Татарстана адкрылася ў Мінску


12 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася кніжная выстава «Рэспубліка Татарстан: кнігі ў культурнай прасторы», на якой былі прадстаўлены выданні, перададзеныя ў дар Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Татарстан.


Мерапрыемства адбылося ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Беларусі.

У цырымоніі прынялі ўдзел міністры культуры Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан Анатоль Маркевіч і Ірада Аюпава, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Татарстан Мадзіна Цімерзянава, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін.

«Мы шчыра рады сустракаць Дні культуры Рэспублікі Татарстан на гасціннай беларускай зямлі, глыбока ўпэўнены, што ваша знаходжанне ў нашай краіне будзе суправаджацца пазітыўным настроем і выніковай працай», — адзначыў у сваім выступленні Анатоль Маркевіч.

Выстава будзе працаваць да 24 верасня.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.