Вы тут

Віцебск сустрэў удзельнікаў рэспубліканскага аўтапрабегу


Віцебск сустрэў удзельнікаў рэспубліканскага аўтапрабегу «Сімвал адзінства-2023», які праходзіць пад эгідай рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі».


Адпраўной кропкай святочнага дня ў горадзе над Дзвіной стаў мемарыяльны комплекс «5-ы полк», дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся адзін з найбуйнейшых канцлагераў Беларусі. Удзельнікі рэспубліканскай акцыі ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да абеліска.

Галоўныя ўрачыстасці прайшлі ў цэнтры горада, на пляцоўцы культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра. Напярэдадні 17 верасня тут з’явілася абласная Алея Адзінства са сцягаў раёнаў паўночнага рэгіёна, яе наведвальнікі змогуць не толькі азнаёміцца з сімвалам любога раёна, але і даведацца аб яго славутасцях і дасягненнях, перайшоўшы па QR-коду.

— Алея Адзінства ў Віцебску дасць старт адкрыццю аднайменнай алеі ў горадзе Мінску, дзе будуць сабраны сцягі раёнаў з усёй рэспублікі, — адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. — Для гэтага Віцебшчына першай перадае ў Мінск сцягі кожнага раёна нашай вобласці. Галоўная мэта рэспубліканскай акцыі — кансалідаваць грамадства ў адзінай ідэі міру і стваральнай працы пад сімваламі рэгіёнаў. Акцыя праходзіць напярэдадні Дня народнага адзінства, гэта свята падкрэслівае пераемнасць пакаленняў і дачыненне ўсіх беларусаў да лёсу Радзімы. Кожны жыхар нашай краіны незалежна ад нацыянальнасці з гонарам называе сябе грамадзянінам Беларусі, для ўсіх, хто тут жыве, і хто сюды прыехаў, наша шчодрая зямля стала родным домам. Няхай Дзень народнага адзінства напоўніць гонарам за нашу краіну і жаданнем ствараць на яе карысць.

Кіраўнікі райвыканкамаў паўночнага рэгіёна перадалі свае сцягі старшыні РГА «Патрыёты Беларусі» Мікалаю Зарубіцкаму. Ен падкрэсліў, што кожны год рэспубліканская акцыя праходзіць маштабна і прыгожа. «Для мяне вялікі гонар, што ў ёй актыўна прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, моладзь. Кожны раз мы стараемся дадаць у акцыю разыначку. Наша мэта сёлета — аб’яднаць беларусаў пад адным з нашых галоўных нацыянальных сімвалаў — сцягам. Віцебшчына стала чацвёртай вобласцю, якую мы наведалі — пабывалі ўжо ў Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай. Мая родная віцебская зямля сустрэла нас цёпла. Рэгіён стаў першым, дзе стварылі абласную алею раённых сцягоў. Аўтапрабегі, ініцыяваныя грамадскім аб’яднаннем, карыстаюцца вялікай цікавасцю і сталі свайго роду класікай. Вядома, яны не павінны быць адзінымі ў ліку мерапрыемстваў нашага аб’яднання, таму стараемся праводзіць іншыя мерапрыемствы, ажыццяўляць новыя праекты для яднання краіны. Алея сцягоў усіх раёнаў Беларусі будзе размяшчацца ў Мінску. Перад кожным з іх будзе знаходзіцца шыльда з QR-кодам, з дапамогай якога можна будзе даведацца пра гісторыю раёна і пазнаёміцца з выбітнымі людзьмі».

Штогод аўтапрабег праходзіць праз усе 118 раёнаў рэспублікі. Летась яго ўдзельнікі збіралі шасцярэнькі, каб паказаць, што наша грамадства — адзіны механізм, а сёлета аўтацягнік збірае сцягі для алеі ў сталіцы нашай краіны.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота «Витебские вести»

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?