Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БелТА.
Нягледзячы на паражэнне ў фінальным паядынку US Open, Сабаленка абышла польскую тэнісістку Ігу Свёнтэк, якая ў Нью-Ёрк не змагла абараніць свой тытул. Новаспечаная пераможца амерыканскага чэмпіянату Коры Гаўф паднялася на трэцяе месца. Арына Сабаленка стала другой прадстаўніцай Беларусі, якой удалося заняць першую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Раней такога поспеху дамаглася Вікторыя Азаранка, якая цяпер займае 23-е месца ў рэйтынгу WTA. Беларуска Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 102-й пазіцыі.
Першая дзясятка рэйтынгу WTA:
1. Арына Сабаленка (Беларусь) — 9266 ачкоў;
2. Іга Свёнтэк (Польшча) — 8195;
3. Коры Гаўф (ЗША) — 6165;
4. Алена Рыбакіна (Казахстан) — 5790;
5. Джэсіка Пегула (ЗША) — 5755;
6. Маркета Вандроўшава (Чэхія) — 3830;
7. Унс Джабір (Туніс) — 3771;
8. Караліна Мухава (Чэхія) — 3765;
9. Марыя Сакары (Грэцыя) — 3525;
10. Каралін Гарсія (Францыя) — 3050.
Мужчынскі рэйтынг зноў узначаліў сербскі тэнісіст Новак Джокавіч, які ў фінале US Open перамог расіяніна Данііла Мядзведзева. Для 36-гадовага серба гэта 24-ы чэмпіёнскі тытул на турнірах серыі «Вялікага шлема». Лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 153-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіналаў.
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.