Вы тут

На фестывалі «Менск старажытны» мінчанам прадэманстравалі 7 эпох


Фестываль «Менск старажытны» адбыўся ў цэнтры горада 9 верасня. На ім жыхары і госці сталіцы маглі ўбачыць прадстаўленне ваенных рэканструктараў ад часоў вікінгаў да Другой сусветнай вайны. Акрамя таго, ладзіліся інтэрактыўныя пляцоўкі са стральбой з лука, фехтаваннем на мячах і лагер жывой гісторыі, дзе гледачы маглі паразглядаць прадметы мінулых эпох і даведацца цікавых гістарычных фактаў.


Фестываль пачаўся парадам ўдзельнікаў, дзе гледачы маглі заўважыць адрозненні паміж знешнім выглядам і ўзбраеннем людзей розных часоў. У  праграме фестываля былі бугурты і індывідуальныя бойкі сярэднявечных рыцараў, спаборніцтвы вершнікаў, дэманстрацыя тактыкі і баявых прыёмаў ваяроў XVIII, XIX і XX стагоддзяў.

 

Многія цікавіліся дэталямі ўзбраення і ўніформы, маглі даведацца пра тое, аб чым не распавядаюць у школах і інстытутах, і нават патрымаць у руках копіі старажытных прылад і рэчаў. А паралельна ў лагеры рэканструктары гатавалі ежу, адпачывалі, спявалі песні прыкладна так, як рабілі б адно, два, тры ці нават пяць-сем стагоддзяў таму.

Ганна РОВІНА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.