Вы тут

«Яблыкі не есць, а малюе». Адкрылася выстава Генадзя Чыстага


Зусім нядаўна мінаваў жнівень, а значыцца адзначыўся яблычны спас — адно з любімых у народзе святаў, час, калі мы можам ласавацца духмянымі яблыкамі і частаваць імі сваіх сяброў. А ў прасторы Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ўжо які год праходзіць выстава, прымеркаваная да гэтага свята, пад назвай «Час збіраць яблыкі». 


Выставу падрыхтаваў філіял Літаратурнага музея Максіма Багдановіча сумесна з музейным мастаком Генадзем Чыстым. Ён ужо неаднойчы выстаўляўся з самымі рознымі працамі. Яго профіль — афармленне музейных экспазіцый. Акрамя гэтага, ён цікавіцца нацюрмортамі, пейзажамі, пастэллю, акварэллю і партрэтамі. У гэты раз выстаўлены нацюрморты яблык. 

Адразу ж звернем увагу на тое, што прадстаўленыя работы створаны з выкарыстаннем музейных экспанатаў, якія мастак адлюстроўвае амаль што ў кожнай карціне. Цікавым з’яўляецца і тое, што дадзеную ідэю аўтар выкарыстоўвае не першы год, а на працягу ўсяго свайго творчага шляха. 

 

«Спецыяльна на яблычны спас была зроблена гэтая выстава, а адметнасць яе ад мінулых заключаецца ў тым, што работы выстаўлены на фоне посцілак, дываноў, абрусоў, на якіх маляваліся гэтыя самыя яблыкі. Дыванкі, скацеркі і посцілкі былі ўзяты з фонда філіяла Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, а таксама з фонда Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Акрамя таго, экспазіцыі дапоўнены яшчэ і жывымі яблыкамі», — адзначае Бараноўскі Міхаіл Аляксандравічзагадчык філіяла «Літаратурнага музея Максіма Багдановіча» установы «Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры».

Асноўная задумка ў тым, што музейныя артэфакты можна ўбачыць ужывую, менавіта тыя, якія выкарыстоўвае для сваіх работ мастак. Яны служаць так званым фонам, на якім галоўнымі «героямі» выступаюць яблыкі  ў розных выявах. Адметна, што ні адна карціна ніколькі не паўтарае папярэднюю, кожная з іх мае свой каляровы і тэматычны тон, перадае свой уласны настрой і мае сваю ўнікальную гісторыю стварэння.

Завяршальнай кропкай у экспазіцыі стала выкарыстанне сапраўдных яблык, што безумоўна надае ёй адчуванне жыцця. Аўтар распавядаў, што яблыкі малюе ўжо 10 гадоў, але сам іх не есць, а лунаючымі у паветры вырашыў выкарыстоўваць для разнастайнасці экспазіцыі.

Наведваючы выставу, варта заўважыць тое, што ў экспазіцыях сутыкнуліся тры фактуры: малюнак, фон, які быў створаны народнымі мастакамі, а таксама яблыкі. Такое цікавае спалучэнне задае трохвымернасць. Узнікае адчуванне напоўненасці і шматграннасці, што дазваляе цалкам пранікнуцца задумай мастака.

Вераніка КУХАРЧЫК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.