Вы тут

Свой 21-ы дзень нараджэння БРСМ адзначыў працоўнай акцыяй у скверы Марата Казея


Свой 21-ы дзень нараджэння БРСМ адзначыў 6 верасня працоўнай акцыяй у скверы Марата Казея.


Па словах першага сакратара Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Рамана Бандарука, штогод у дзень нараджэння БРСМ арганізацыя праводзіла розныя акцыі. Раней яны наведвалі сацыяльныя ўстановы і ладзілі дзецям культурную праграму. У гэтым жа годзе было прынята рашэнне зрабіць працоўную акцыю і акультурыць тэрыторыю каля помніка героя Савецкага Саюза.

У гэтым мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 90 актывістаў. У асноўным гэта моладзь з устаноў вышэйшай адукацыі, якая адгукнулася на акцыю.

Пасля ўборкі тэрыторыі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка Марата Казея.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.