Вы тут

У выдавецтве «Аверсэв» пабачыў свет зборнік апавяданняў «Душа твая светлая»


У выдавецтве «Аверсэв» пабачыла свет чарговая, другая па ліку, кніга ў серыі «Сучасная беларуская літаратура», — зборнік апавяданняў «Душа твая светлая». Першым томам серыі быў зборнік аповесцяў — «Дараванне», у якім да чытача прыйшлі творы Алега Ждана, Алеся Бадака, Алены Брава, Анатоля Бензярука, Андрэя Федарэнкі.


У кнігу ўвайшлі апавяданні Алега Ждана («Мужская любовь»), Расціслава Бензярука («Клоўн Кузёмка»), Зіновія Прыгодзіча («Дзікая архідэя», «Ружовы туман»), Алены Паповай («Куриный Бог», «У входа»), Анатоля Бутэвіча («Татка, прыязджай...», «Закаханы сарокаён»), Сяргея Трахімёнка («Суета сует», «Третья пара туфель»), Валерыя Казакова («Дикий шорец», «Православный немец»), Віктара Праўдзіна («Трыццаць міль да святасці»), Людмілы Рублеўскай («Жалезная кнопка», «Семела і юпітэр», «Чатыры калоны»), Алеся Бадака («Дождж ліў як з вядра», «Душа твая светлая»), Сяргея Белаяра («Лёд»). Разам прадстаўлены творчыя здзяйсненні добра вядомых празаікаў розных пакаленняў, якія пішуць на беларускай і рускай мовах. Усе апавяданні раней былі надрукаваны ў розных літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях, а часам — і ў асобных кнігах аўтараў зборніка «Душа твая светлая». Безумоўна, гэта толькі частка лепшых здабыткаў беларускіх літаратараў у жанры апавядання. Відавочна, што серыя «Сучасная беларуская літаратура» патрабуе папаўнення.

З прадмовы да кнігі «Душа твая светлая»: «...Чаго мы чакаем ад сучаснага апавядання? Паўтарэння традыцый, якія закладзены пакаленнямі беларускіх літаратараў папярэдніх дзесяцігоддзяў? Але ж час няўмольна хуткаплынны. Ён парушае пэўныя, здавалася б, некалі трывалыя, межы; падобныя да неўтаймоўнай рачной вады ў пару вясенняга разліву, што разбурае ўсе перашкоды, нават рушыць дамбы. Забароны на творчы прагрэс і інструкцый наконт таго, як ён павінен выглядаць, безумоўна, няма. Асабліва ў век, калі дзякуючы сучасным тэхналогіям друку і з прычыны істотнага зніжэння ўзроўню культуры ў грамадстве, масавая літаратура перамагае на ўсіх франтах... З другога боку, ніхто не прымушае нас чытаць абавязкова новае, створанае сёння. І праз школьныя ўрокі, і па ўласным жаданні сустракацца з добрым словам, сапраўдным мастацтвам мы як чытачы па-ранейшаму апынаемся ў прасторы беларускага апавядання, створанага талентам, розумам Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага, Яна Скрыгана, Янкі Брыля, Івана Навуменкі, Вячаслава Адамчыка, Анатоля Кудраўца, Івана Чыгрынава, Барыса Сачанкі, Алеся Жука, Хрысціны Лялько, Уладзіміра Ягоўдзіка... Пералік імён аўтараў можа быць доўгім. Беларускі літаратурны працэс нарадзіў на дзіва шмат цікавых апавядальнікаў».

І гэты працэс нараджэння прадаўжаецца і сёння. На старонках не толькі часопісаў «Нёман», «Полымя», «Маладосць», у газеце «Літаратура і мастацтва», а яшчэ ў грамадска-палітычнай газеце «Звязда», жаночым часопісе «Алеся» з’яўляюцца апавяданні самых розных сучасных аўтараў. Часам — добра вядомых не толькі ў літаратурным асяроддзі, але і шырокаму колу чытачоў. А часам — і зусім невядомых, дэбютантаў, пачаткоўцаў. Жыццё жанра апавядання працягваецца...

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».