Вы тут

Лічыцца сельскагаспадарчым, стане прамысловым


Любань — самы паўднёвы горад Мінскай вобласці, размешчаны на рацэ Арэса за 152 кіламетраў на поўдзень ад Мінска. Сёння ў ім пражывае 11,5 тысячы чалавек, сельскага насельніцтва ў раёне — 15,3 тысячы. Раён невялікі, але актыўна развіваецца. Больш падрабязна пра гэта распавёў старшыня Любанскага раённага выканаўчага камітэта Валерый Мельнік. Гаворка, вядома, пачалася з уборачнай.


— Калі падсумаваць цяперашнюю ўборачную кампанію, наколькі ўдалося рэалізаваць намечанае?

— У гэтым годзе, на жаль, не дасягнулі планавых паказчыкаў, таму што спачатку была складаная зіма з раннімі замаразкамі. Потым, з канца красавіка да чэрвеня, не было ападкаў — амаль 43 дні без дажджоў. Яны прыйшлі толькі ў другой палове ліпеня — занадта позна для раслін. 

Мы завяршылі ўборку збожжавых. Намалацілі амаль 45 тысяч тон. Ужо ўбралі 90% грэчкі і 60% проса. 

З улікам умоў надвор’я апошніх гадоў будзем рабіць стаўку на азімыя культуры, бо яравыя пакутуюць ад засухі. Азімыя лепш выходзяць з зімоўкі.

— Як у цэлым пажывае вёска на Любаншчыне?

— Па даручэнні Прэзідэнта працягваецца будаўніцтва сучасных сельгаскомплексаў. Любанскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм (ПМС) аказвае вялікую дапамогу сельгасарганізацыям. У нас сёння 70 працэнтаў раёна — меліяраваныя землі. Гэта ў асноўным тарфянікі.

Любанскае райпо — адно з найлепшых у сістэме спажыўкааперацыі Мінскай вобласці па эканамічных складніках. Да яго далучылі старадарожскае і частку салігорскага райпо.

У нас ёсць свой каледж, у якім навучаюцца спецыялісты сярэдняга звяна. Выпускнікі атрымліваюць пасведчанні трактарыста, машыніста, повара. Мы таксама рыхтуем слесараў, токараў, якія могуць ісці працаваць на прамысловыя прадпрыемствы. Варта адзначыць, што да нас едуць вучыцца хлопцы і з іншых рэгіёнаў.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца Любанскі філіал ААТ «Слуцкі сыраробчы завод» па вытворчасці сыроў. Там вырабляецца элітная прадукцыя, да 90 працэнтаў якой паступае на экспарт.

— Адной з галоўных задач органаў мясцовай улады з’яўляецца павышэнне якасці жыцця людзей. А гэта немагчыма зрабіць без развіцця сацыяльнай інфраструктуры. Што ў Любанскім раёне робіцца ў гэтым кірунку?

— Летась дзяржава аказала дапамогу па будаўніцтве дзіцячага садка на 150 месцаў з басейнам, спецкласамі па вывучэнні пажарнай бяспекі, дарожнага руху, па развіцці каардынацыі, ёсць матэматычны і гістарычны клас, магчымасці авалодаць камп’ютарнай тэхнікай. На сёння садок цалкам запоўнены.

Плануем будаваць жыллё для працаўнікоў горна-абагачальнага комплексу, які з’явіцца на Любаншчыне ў выніку рэалізацыі інвестпраекта. Раён пакуль лічыцца сельскагаспадарчым, але з увядзеннем ГОКа стане прамысловым. Гэта бачым у перспектыве.

Цяпер будуем дарогі, мяняем асфальт, рамантуем інжынерныя сеткі. Летась адкрылі тры спартыўныя пляцоўкі. Адна з іх — унутрыдваровая для ўсіх ахвотных са штучным пакрыццём для гульні ў баскетбол, другая — міні-футбольная на базе каледжа, таксама варкаўт-пляцоўка. Таксама рэканструюем вясковыя школы: дзесьці замяняем дах, дзесьці фарбуем фасады.

— Валерый Віктаравіч, а як развіваецца сістэма аховы здароўя? Як замацоўваеце спецыялістаў у гэтай сферы?

— Па даручэнні Прэзідэнта рэканструюем на сяле ФАПы, ампулаторыі і ўчастковыя бальніцы. На 99 працэнтаў задача выканана. Таксама ў нас ёсць перасоўны ФАП. Спектр аказання медыцынскіх паслуг тут большы, бо ёсць магчымасць узяць аналізы на месцы. Да таго ж лекар выязджае па графіку. Людзі запісваюцца, як правіла, калі не могуць дабрацца па тых ці іншых прычынах да бальніцы.

У нас нядрэннае хірургічнае аддзяленне пры Цэнтральнай раённай бальніцы. Нядаўна ў сферу аховы здароўя прыйшло 18 маладых спецыялістаў. Гэта выпускнікі медыцынскіх ВНУ і каледжаў. Штогод улады раёна праводзяць сустрэчы з маладымі спецыялістамі. Нядаўна з медработнікамі абмяркоўвалася тэма жылля. Мы забяспечваем кватэрамі медыкаў, якія прапрацавалі больш за два гады. У нас ёсць разуменне і поўнае ўзаемадзеянне з аблвыканкамам па вырашэнні гэтага пытання. Сёлета для работнікаў медыцынскай сферы і адукацыі будуем арэнднае жыллё. У першую чаргу засяляем сем’і, якія застаюцца ў раёне.

Недахоп медработнікаў яшчэ мае месца быць, але наша жыллёвая палітыка дазваляе вырашаць гэту праблему. Я думаю, што далей пры такой дынаміцы работы пытанне з кадрамі будзе вырашана.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота Любанскі райвыканкам

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.