Вы тут

Пачалася грамадска-палітычная акцыя БРСМ «Беларусь адзіная»


17 верасня ў краіне адсвяткуюць Дзень народнага адзінства. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падрыхтаваў некалькі праектаў, прымеркаваных да гэтай даты. Адзін з іх стартаваў сёння. Штогадовая грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная» пачалася ў Маладзечне, расказаў першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў.


Фота: БелТА.

Потым эстафету прымуць Бяроза, Светлагорск, Орша, Ліда, Магілёў. Завершыцца праект 14 верасня ў Мінску. За гэты час у кожным рэгіёне пройдуць сустрэчы з лідарамі Федэрацыі прафсаюзаў, «Белай Русі», БРСМ, БСЖ, Беларускага грамадскага
аб'яднання ветэранаў.

Велапрабег «Адзінствам моцная Беларусь», прысвечаны Дню народнага адзінства, пройдзе 12 верасня ў Мінску, паведаміў сакратар ЦК БРСМ Павел Алекса.

«Велапрабег праходзіць сумесна з Беларускім культурным цэнтрам духоўнага адраджэння Беларускай праваслаўнай царквы па благаславенні протаіерэя Фёдара Поўнага, — расказаў Павел Алекса. — Як чакаецца, прадстаўнікі Саюза моладзі, асноўных канфесій, шэрагу пасольстваў, грамадскіх аб'яднанняў збяруцца ў Храме Усіх Святых у Мінску. У 11.00 у крыпце храма пройдзе літыя, а затым — велапрабег».

Маршрут праляжа па Мінску. «Мы ўсе разам праедзем да мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», дзе ўскладзём кветкі і ўшануем хвілінай маўчання памяць усіх загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут жа адбудзецца мітынг, запланавана экскурсія па мемарыяльным комплексе», — паведаміў сакратар ЦК БРСМ.

«Упэўненыя, што велапрабег аб'яднае і згуртуе ўсіх нас, паколькі ён пройдзе пад лозунгам «Адзінствам моцная Беларусь». Мы запрашаем прыняць удзел у нашым
велапрабегу ўсіх ахвотных. Для гэтага трэба зарэгістравацца праз анлайн-прыёмную на сайце БРСМ. Абавязковая ўмова: наяўнасць веласіпеда і ахоўнай амуніцыі для бяспечнай язды».

«Мерапрыемствы да Дня народнага адзінства пройдуць у кожным рэгіёне, таму што гэта тая дата, якую павінна ведаць моладзь Рэспублікі Беларусь. Яна аб'ядноўвае жыхароў, усёй нашай краіны, — сказала сакратар ЦК БРСМ Вераніка Гудкова. — Велапрабегі, мітынгі, абласныя патрыятычныя праекты, нанясенне муралаў на будынкі — усе гэтыя мерапрыемствы будуць праходзіць у рамках Дня народнага адзінства».

Паколькі моладзь шмат часу праводзіць у сацыяльных сетках, таму акцэнт зробяць і на віртуальнай прасторы. «Для моладзі будзе прапанаваны такі праект, як маска «Беларусь — гэта мы», якая запусціцца ў сацыяльных сетках, — дапоўніла сакратар ЦК БРСМ. — Таму сачыце, заходзьце ў нашы сацыяльныя сеткі, прымайце ўдзел у конкурсах, чэленджах, віктарынах. Будуць, вядома, вызначаны і ўзнагароджаны пераможцы».

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.