Дажджы, навальніцы і да плюс 31 градуса абяцаюць сіноптыкі з 25 да 30 жніўня ў Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу, 25 жніўня, умовы надвор'я ў краіне будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму ў большасці раёнаў абыдзецца без ападкаў. Толькі па паўночным усходзе, дзе адчуецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы, месцамі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8—14 градусаў, а днём будзе вагацца ад плюс 20 градусаў па паўночным усходзе да плюс 29 градусаў па паўднёвым захадзе.
У выхадныя дні атмасферны ціск пачне інтэнсіўна падаць, павялічыцца колькасць аблокаў, а франтальныя раздзелы з паўднёва-заходняй Еўропы прынясуць у Беларусь дажджы. Надвор'е абяцае быць няўстойлівым.
У суботу, 26 жніўня, ноччу кароткачасовыя дажджы пройдуць па краіне месцамі, раніцай і днём зона ападкаў распаўсюдзіцца ўжо на большую частку тэрыторыі Беларусі. У дзённы час месцамі дажджы будуць моцныя. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы тэмпература дасягне плюс 12—19 градусаў, а днём будзе ў межах ад плюс 21 градуса па паўночным усходзе да плюс 31 градуса па поўдні.
У нядзелю, 27 жніўня, кароткачасовыя дажджы па-ранейшаму будуць адзначацца ў большасці раёнаў краіны, месцамі з навальніцамі. Уначы чакаецца плюс 14—21 градус, а дзённыя максімумы складуць ад плюс 22 градусаў па поўначы да плюс 30 градусаў па поўдні.
Не аслабяць свае пазіцыі атмасферныя франты і ў першы працоўны дзень. Таму ў панядзелак, 28 жніўня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца дажджы, у асобных раёнах магчымы моцныя навальніцы. Пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Уначы слупок тэрмометра пакажа плюс 14—21 градус, днём будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 21 градуса па паўночным захадзе да плюс 32 градусаў па паўднёвым усходзе.
Згодна з папярэднім прагнозам, у аўторак франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю нашай краіны, і Беларусь апынецца пад уплывам умерана цёплай паветранай масы, якая распаўсюджваецца з Заходняй Еўропы. Дажджы стануць менш інтэнсіўнымі, лакальнага характару.
У аўторак, 29 жніўня, месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы будзе плюс 9—16 градусаў, а па паўднёвым усходзе — плюс 17—20 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 20—27 градусаў, па поўдні — да плюс 29 градусаў.
У сераду, 30 жніўня, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8—15 градусаў, днём — плюс 19—26 градусаў. Па поўдні слупкі пакажуць да плюс 29 градусаў.
Рамонт катлоў, замена сетак і запас паліва
Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?
Трэба нагадаць пра негатыўны ўплыў аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе.