Дажджы, навальніцы і да плюс 33 градусаў абяцаюць сіноптыкі ў Беларусі з 22 да 27 жніўня. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду, 23 жніўня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу будзе ў межах ад плюс 8 да плюс 15 градусаў, а днём — ад 20 да 27 градусаў вышэй за нуль.
У чацвер, 24 жніўня, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы падымецца да 8—15 градусаў, а днём будзе вагацца ад плюс 18 градусаў па поўначы да плюс 27 градусаў па поўдні.
У пятніцу, 25 жніўня, ноччу будзе пераважна без ападкаў. Днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Уначы будзе 7—14 градусаў цяпла, а днём — плюс 20—27 градусаў. Па паўднёвым захадзе ноччу тэмпература дасягне 15—17 градусаў вышэй за нуль, а днём — плюс 28—29 градусаў.
Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, у гэтыя выхадныя ініцыятыву ў надвор'і перахопяць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Яны абумовяць кароткачасовыя дажджы ўжо ў большасці раёнаў краіны, месцамі прагрымяць навальніцы. Пры гэтым будзе захоўвацца цёплае для гэтага перыяду надвор'е.
Рамонт катлоў, замена сетак і запас паліва
Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?
Трэба нагадаць пра негатыўны ўплыў аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе.