Вы тут

Галоўныя законы сусвету, якія трэба ведаць, каб пабудаваць моцныя адносіны


Кожны з нас жадае быць у шчаслівых адносінах. Але не ўсе ведаюць, як. Існуе некалькі законаў сусвету, якія дапамогуць пабудаваць вам адносіны, заснаваныя на каханні і разуменні. Парушаючы гэтыя законы, мы самі, не заўважаем таго, як разбураем нават самую моцную сувязь. Вывучыўшы гэтыя законы, вы зразумееце, што трэба дадаць у свае ўзаемаадносіны з каханымі людзьмі. Таксама зможаце зразумець, чаго вам не хапае для шчасця.


Закон падабенства. Усё, што адбываецца ў нашым жыцці, падпарадкоўваецца аднаму з асноўных законаў, які абвяшчае: падобнае прыцягвае падобнае. Як і ўсе законы, ён спрацоўвае з матэматычнай дакладнасцю. Дадзены закон бесстаронні і аб’ектыўны, ён дзейнічае незалежна ад нашага жадання. Дзеянне закона падабенства ніяк не залежыць ад асобасных якасцей чалавека, яго рэлігійных поглядаў, добрых якасцяў. Яму падпарадкоўваюцца ўсе да аднаго. Мы заўсёды прыцягваем у сваё жыццё таго чалавека, якім, па сутнасці, з’яўляемся самі. Калі вас не задавальняе ваша асяроддзе, зазірніце ў сваю душу. Калі вы лічыце, што вам шанцуе, таму што побач прыемныя, спагадлівыя людзі, то гэта толькі таму, што вы такі ж.

Выснова простая: «Калі вы хочаце прыцягнуць у сваё жыццё годнага чалавека, станьце такім жа».

Закон прычыны і следства. «Што аддаём, тое і атрымліваем». Стаўцеся да партнёра так, як вы хочаце, каб ён ставіўся да вас. Згодна з гэтым законам, нішто ў сусвеце не выпадкова. Кожнаму следству папярэднічае прычына, і для кожнай прычыны ёсць следства. Чалавеку проста неабходна ўсведамляць не толькі прычыны, але яшчэ і наступствы свайго ўчынку. Гэта дазволіць яму праводзіць аналіз свайго жыцця, разумець, чаму не ўдалося дасягнуць адной мэты, але пры гэтым у іншай справе ён пры гэтым атрымаў поспех. Часцяком для таго, каб змяніць сваю сучаснасць ці будучыню, трэба вярнуцца да падзей, якія адбываліся некалькі дзён, месяцаў ці гадоў назад. А неабходна гэта для таго, каб памяняць тое, што з’яўляецца прычынай сённяшніх няўдач. Усведамляючы прычыны поспеху, чалавек зможа дасягнуць сваіх мэт здзейсніць свае мары.

Таемная формула шчаслівых адносін: Заўсёды зважайце не на тое, што вы можаце ўзяць, а на тое, што вы можаце даць.

Існуе меркаванне, калі мы за дзень не абдымаем 7-8 людзей, мы асуджаныя на хваробы. Дакрананне, як нішто іншае, красамоўна гаворыць нам пра праяву кахання.

Дакрананне — гэта адно з самых магутных праяў кахання, яно разбурае бар’еры і ўмацоўвае ўзаемаадносіны. Дакрануцца да чалавека — азначае дакрануцца да яго душы. Можа быць таму, калі мы пакрыўджаныя на кагосьці, гаворым: «Не чапай мяне!» Часцей абдымайце каханага чалавека проста так, без сэксуальнага падтэксту, трымайцеся за рукі. Даследчыкі правялі эксперымент у адной з клінік Лондана. Галоўны хірург звычайна наведваў кожнага са сваіх пацыентаў увечары перад аперацыяй, каб адказаць на пытанні і растлумачыць агульны характар аперацыі. А падчас эксперыменту хірург трымаў за руку кожнага пацыента тыя некалькі хвілін, якія ён размаўляў з ім. Гэтыя пацыенты здаравелі ў тры разы хутчэй за астатніх. Вось яна, магутная сіла абдымак.

Калі мы клапатліва дакранаемся да чалавека, змяняецца і наша, і фізіялогія партнёра — памяншаецца ўзровень гармонаў стрэсу, расслабляецца нервовая сістэма, паляпшаецца стан імуннай сістэмы, эмацыйны стан. 

Закон дарэння. Кахаць — азначае дарыць частку сябе, без аплаты і агаворак. Калі вы хочаце атрымаць каханне, вам трэба толькі дарыць яго. І чым больш вы дорыце, тым больш атрымліваеце. Каханне падобнае на бумеранг, яно заўсёды вяртаецца зваротна. Можа, не заўсёды ад таго чалавека, якому вы яго далі, але яно ўсё роўна да вас вернецца. Пры гэтым важна памятаць, што запас кахання ў нас неабмежаваны. Мы не губляем яго, калі дорым. І адзіны спосаб страціць каханне ўнутры нас — гэта не аддаваць. Адна з прычын, чаму людзі рэдка адчуваюць каханне, — яны чакаюць, калі іх спачатку пакахае хто-небудзь іншы. Але гэта падобна на музыку, якая кажа: «Я буду граць музыку, толькі калі людзі пачнуць танчыць». Або чакаць ад вогнішча цяпла, не паклаўшы туды дроў. 

Жыццёвая мудрасць кажа: Чым больш свабоды мы даём іншаму, тым бліжэй ён да нас.

Закон свабоды. Калі мы любім кагосьці, трэба даць яму свабоду. Вольным прымаць уласныя рашэнні, вольным жыць так, як ён хоча, а не так, як хочам мы. Кожнаму з нас патрэбная наша асабістая прастора. Людзям трэба быць вольнымі ва ўзаемаадносінах, таму што інакш яны адчуваюць сябе ў турме. Калі сапраўды кахаеш кагосьці, трэба паважаць яго жаданні і запатрабаванні. 

Закон сілы слова. Вы ведаеце, якую сілу маюць словы. Словам можна вылечыць, а можна і забіць. Сачыце за тым, што кажыце. Цэтлікі, абразы, папрокі ствараюць у душы раны, якія складана загаіць. Яны маюць незваротнае дзеянне. У душы кожнага чалавека жыве дзіця, якое адчувае страх быць адкінутым. Бойцеся — недаацаніць сваю здольнасць прычыніць боль іншаму. Выкарыстоўвайце сілу слова толькі для цёплых выказванняў, кампліментаў, ухвалы і падтрымкі.

Закон даверу. Давер жыццёва важны для — праўдзіва любоўных адносін. Без яго чалавек становіцца падазроным, трывожным і поўным асцярог, а іншы пачуваецца ў эмацыйнай пастцы, яму здаецца, што яму не даюць вольна дыхаць. Рэўнасць — гэта страх адзіноты, нізкая самаацэнка і нелюбоў да сябе. Давер — гэта неад’емны элемент сапраўднага кахання.

Закон шчырасці. Людзі часта мяркуюць, што калі любіш кагосьці, то гэта ўжо ўсё — наперадзе жыццё, поўнае шчасця. Але насамрэч каханне не бывае нерухомым, яно падобнае на расліну, якая альбо расце і квітнее, альбо вяне і памірае. Усё залежыць ад таго, што мы з ім робім. Кажыце адзін аднаму аб сваіх жаданнях, патрэбах, адносінах і пачуццях. Давайце ведаць свайму партнёру, што вы яго любіце і шануеце. 

Не бойцеся сказаць тры чароўныя словы: «Я кахаю цябе». Кажыце аб сваіх пачуццях, не бойцеся перахваліць партнёра. Шчырая хвала, як сонца для расліны, удыхне новае жыццё ў вашыя адносіны.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».