Вы тут

Што будуць разглядаць на ІІ Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе


Па ініцыятыве Міністэрства абароны ў Беларусь прыбылі прадстаўнікі звыш 30 краін, каб папярэдзіць свет аб рэальнай пагрозе неафашызму. Форум «У імя будучыні чалавецтва, сумеснымі намаганнямі спынім неафашызм!» прызваны кансалідаваць адэкватныя міжнародныя сілы на платформе супрацьдзеяння распаўсюджання фашызму і нацызму ў свеце, захаваць гістарычную праўду аб Другой сусветнай вайне.


Фота Віктара Іванчыкава.

Разам з прадстаўнікамі ваенных дэлегацый, дыпламатычнага корпуса, замежнай навуковай і экспертнай супольнасці ў кангрэсе ўдзельнічаюць прадстаўнікі дзяржаўных органаў Беларусі, кіраўнікі асноўных рэлігійных канфесій, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, беларускія вучоныя і эксперты, кіраўнікі патрыятычных грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый.

На пленарным і секцыйных пасяджэннях будуць абмеркаваны пытанні ўрокаў гісторыі ў кантэксце забеспячэння нацыянальнай і міжнароднай бяспекі, эскалацыі міжнароднай напружанасці і ваеннай падрыхтоўкі ў сувязі з глабальнымі працэсамі адраджэння ідэй фашызму ў дзяржаўнай палітыцы шэрагу краін, згуртавання народаў у барацьбе з неафашызмам.

Сімвалічна, што ўдзельнікі кангрэса наведаюць Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь», дзе ўскладуць кветкі і высадзяць дрэвы памяці. Сёння беларуская дэлегацыя, а таксама госці нашай краіны пабывалі на месцы масавага знішчэння фашыстамі і іх памагатымі ваеннапалонных («Шталаг 352»), дзе працуе 52-гі асобны спецыялізаваны пошукавы батальён Міністэрства абароны. У памяць аб ахвярах генацыду ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых была праведзена малітва-рэквіем.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.