Вы тут

У Старадарожскім раёне праходзіць комплекснае вучэнне МНС


Ратавальнікі разам з прадстаўнікамі іншых ведамстваў адпрацоўваюць дзеянні па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. Мадэліруюцца няштатныя сітуацыі, уласцівыя менавіта для Старадарожскага раёна.


Першае здарэнне, з якім, па ўмове вучэння, сутыкнуліся супрацоўнікі МНС і прадстаўнікі іншых службаў і ведамстваў, — абвальванне маста. Перакрыццё руху, арганізацыя аб’езду, устаноўка адпаведных знакаў і непасрэдныя работы па аднаўленні маста — з такімі задачамі спраўляліся прадстаўнікі МУС, МНС, ДРБУ. Усе спецыялісты ведалі свой участак працы і аператыўна, у рэжыме рэальнага часу, прадэманстравалі ліквідацыю наступстваў няштатнай сітуацыі і аднаўленне маста.

Згодна з другой легендай вучэння, у цэнтр аператыўнага ўпраўлення МНС паступіла паведамленне аб сутыкненні аўтобуса і легкавога аўтамабіля. Да аварыі прывяло падзенне дрэў на дарогу з-за моцнага ветра. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ДАІ, ратавальнікі і пяць экіпажаў хуткай дапамогі. Працаўнікі МНС дэблакавалі кіроўцу аўтамабіля, медыкі агледзелі пацярпелых. Каму патрабавалася, аказалі дапамогу на месцы, «цяжкіх» накіравалі ва ўстанову аховы здароўя. Работнікі ДРБУ зрабілі распілоўку дрэў і расчыстку праезнай часткі.

Падчас комплекснага вучэння адпрацоўвалася і ліквідацыя загарання ў прыродных экасістэмах. Ад відавочцаў паступіла паведамленне аб загаранні сухой расліннасці і часткова лесу каля вёскі Аршаль. На месца аператыўна прыбыла тэхніка лясгаса: мазы і два трактары. Спецыялісты ліквідавалі загаранне без прыцягнення падраздзяленняў МНС.

У гэты дзень дапамога спатрэбілася і рыбакам, якія перавярнуліся ў лодцы на возеры ў Старых Дарогах. На дапамогу тым, хто цярпеў бедства на вадзе, прыбылі супрацоўнікі Таварыства ратавання на водах. Яны даставілі выратаваных на бераг, дзе ім аказалі дапамогу медыкі.

У аграгарадку Шапчыцы з-за моцнага ветру пашкодзіла дах. Непагадзь прывяла і да таго, што населены пункт застаўся без электразабеспячэння. Як адзначылі ў гаспадарцы, у выпадку рэальнай прыроднай стыхіі ў іх у рэзерве ёсць 100 лістоў шыферу. Працаўнікі прадэманстравалі ліквідацыю наступстваў непагадзі — накрылі дах новымі лістамі шыферу. На месца таксама прыбылі энергетыкі. Першапачаткова, каб не былі парушаны працэсы на малочнатаварнай ферме, яна падключаецца да генератара.

Умоўны пажар адбыўся на Старадарожскім вытворчым участку Слуцкага сыраробнага камбіната. Паведамленне аб загаранні даху ў адміністрацыйным будынку на тэрыторыі ўчастка на пульт ратавальнікаў паступіла ад адміністрацыі аб’екта. Падраздзяленні МНС сустрэў камандзір добраахвотнай пажарнай каманды і расказаў аб тым, што людзі пакінулі будынак, але ўнутры засталіся два чалавекі. Ратавальнікі пры дапамозе спецыяльнай маскі вывелі супрацоўнікаў прадпрыемства на вуліцу. Першую дапамогу выратаваным да прыбыцця брыгад хуткай дапамогі аказала санітарнае звяно прадпрыемства.

Вучэнне на тэрыторыі раёна працягнецца 17 і 18 жніўня. Намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Віталь Пякурын расказаў, што будзе адпрацавана каля 16 розных няштатных сітуацый, якія дадуць магчымасць удасканаліць узаемадзеянне ўсіх службаў, што ў выпадку рэальнай надзвычайнай сітуацыі скароціць час аказання дапамогі людзям, рэагавання на розныя выклікі.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Мінскага абласнога ўпраўлення МНС

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.