Вы тут

«Марафон» — і ніякага махлярства?


Пра тое, што рознага кшталту зборы данатаў, якія ладзяць «лідары» збеглых, прычым робяць гэта і ў Вільнюсе, і ў Варшаве, то па чарзе, то адначасова, ідуць на ўтрыманне гэтых самых лідараў, зразумелі ўжо, напэўна, нават самі змагары. Адзін Стрыжак са сваім «Байсолам» чаго варты. Дурняў, гатовых ахвяраваць грошы невядома на што, становіцца ўсё менш. А «лідарам» хочацца есці, прычым пажадана ў добрых рэстаранах, таму ў ход ідзе не толькі выманьванне «ахвяраванняў» у тых, хто ім яшчэ верыць, але і раскручванне схем па канвертацыі шэрых грошай. Пад выглядам «збору ахвяраванняў».

Гэтым разам «штаб» у Вільнюсе аб’явіў цэлы «марафон» па зборы сродкаў «у фонд палітвязняў». Разгарнулі цэлую піяр-кампанію ў сацыяльных сетках. Пасты былі ў тым ліку па-англійску — заходняя публіка больш успрымальная да слова «палітвязні». На гэта і разлічвалі, як і на тое, што чуллівыя еўрапейцы або амерыканцы ва ўсё іншае і ўнікаць не будуць. Бо данаціць прапаноўвалі і на памілаванага Пратасевіча, і на мастака, які памёр, і на грамадзянку Швейцарыі, якая даўно ўжо ў Швейцарыю вярнулася…

Але і гэта, мяркуючы па ўсім, мала дапамагло. Еўрапейцам самім хочацца есці, а прадукты там нятанныя. Ужо той факт, што калі падчас «марафону» ў анлайн-эфіры выступала самая галоўная «лідарка», глядзелі яе выступленне 230 карыстальнікаў, яскравае таму сведчанне. Тым не менш пасля заканчэння імпрэзы было бадзёра абвешчана аб сабраных больш чым 500 тысяч еўра, якія ахвяравалі нібыта 10 тысяч чалавек. Адкуль такая нестыкоўка? Усё вельмі проста, і нават не трэба быць вялікім аналітыкам, каб здагадацца. «Штаб» элементарна перавёў свае ж грошы з рахунку, скажам так, не вельмі легальнага, на рахунак, з якога іх можна спакойна здымаць і траціць. На ўласныя патрэбы, прыкрыўшыся ўжо згаданымі «мёртвымі душамі» «палітвязняў». Чычыкаў бы пазайздросціў.

Тут яшчэ адна прычына гэтага фокуса вымалёўваецца. На Захадзе ўсё менш і менш цікавасці да збеглых «лідараў», у тым ліку і ў тых, хто дае ім грошы. Не апраўдалі, так бы мовіць, чаканняў. Байка пра сабраныя за некалькі дзён пяцьсот тысяч ад дзесяці тысяч прыхільнікаў — даволі нязграбная спроба паказаць спонсарам, што «кабінет» яшчэ мае нейкія шанцы ажыццявіць задуманае, падняць людзей, якіх «о-го-го колькі». Праўда, на каго тая байка разлічана, невядома. Бо тыя, хто плануе і аплачвае каляровыя рэвалюцыі, далёка не дурні і падобную прымітыўную схему вылічаць на раз-два.

Ды што тут казаць, калі нават самі змагары ўсумніліся ў выніках «марафону». Асабліва дапытлівыя палічылі, што нават калі гэткая сума і сапраўды была, дык хваліцца асабліва няма чым. Калі падзяліць яе на агучаную колькасць «палітвязняў», атрымаецца каля 380 еўра на брата. А яшчэ аднялі ўсялякія бюракратычныя траты — накшталт банкаўскіх камісій і аперацыйных расходаў — тады і ўвогуле атрымалася ледзь не напалову менш. З-за чаго тады ўвесь шум? — пытаюць скептыкі, якіх у змагарскіх шэрагах становіцца ўсё больш. А некаторыя нават пачалі лічыць, колькі ж з тых беларусаў, што знаходзяцца за мяжой, наданаціла ў фонд. Аказалася (і гэта калі верыць «штабу» пра дзесяць тысяч) — усяго адзін працэнт. Такая вось «масавая падтрымка беларускага пратэсту».

«Варшаўскі офіс» таксама не застаўся ў баку — аферу ж правярнулі без іх. Цяпер на інтэрнэт-пляцоўках і ў анлайн-эфірах ідзе высвятленне адносін. Зрэшты, тут нічога новага. Барацьба за грошы ад гаспадароў — сапраўдны праклён «беларускага пратэсту». І ўжо не ў першым пакаленні…

Вось толькі «палітвязням» — тым, што паверылі «лідарам» і выйшлі перакрываць дарогі і кідаць камяні ў міліцыю, а цяпер адбываюць заслужанае пакаранне, ні на каліва ад гэтага не лягчэй. Іх выкарысталі тры гады назад, выкарыстоўваюць і цяпер. Зрэшты, і тут нічога новага няма…

Аляксей КЛІМАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

 Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

«Дзядзька Васіль загінуў, ты павінен працягнуць яго справу. Ты добра вучышся, павінен стаць доктарам».

Грамадства

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

«Ёсць і імпартныя, іспанскія — яны па-ранейшаму ў раёне 70 рублёў за кіло, 30 рублёў — кантэйнер».

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.