Вы тут

У Беларусі намалацілі больш за 4 млн тон збожжа з улікам рапсу


У Беларусі намалацілі 4,069 млн т збожжа з улікам рапсу, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: pixabay.com

Па дадзеных на 8 жніўня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 936,6 тыс.га, або 48,9% да ўборачнай плошчы. Намалочана 3,176 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,9 ц /га.

Азімага рапсу на зерне ўбрана 316,2 тыс. га (96% да ўборачнай плошчы), намалочана 893,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 28,2 ц/га.

Лён выцераблены на 31,8 тыс.га, што складае 72,8% уборачнай плошчы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».