Вы тут

Стаць студэнтам яшчэ не позна. Шэраг ВНУ абвясціў дадатковы набор


Гэтымі днямі ў беларускіх ВНУ завяршаюцца ўступныя іспыты. А на спецыяльнасцях, дзе здача ўнутраных экзаменаў не прадугледжана, адбываецца залічэнне на бюджэтную форму навучання. На месцы, што засталіся вакантнымі пасля залічэння прэтэндэнтаў на студэнцкі білет, абвешчаны дадатковы набор.


Фота: pixabay.com

Напрыклад, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт чакае абітурыентаў на сямі спецыяльнасцях дзённай бюджэтнай формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту: гэта «Тэхналогія шкла, керамікі і вяжучых матэрыялаў» (26 вакантных месцаў), «Электрахімічныя вытворчасці» (13 месцаў ), «Вытворчасць матэрыялаў і ўстройстваў электронікі (18 месцаў), «Прамысловыя і камунальныя сістэмы водападрыхтоўкі і водаачысткі» (15 месцаў), «Прынттэхналогіі (14 месцаў), «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцяў (16 месцаў), «Мехатронныя сістэмы і абсталяванне дрэваапрацоўчых вытворчасцяў» (3 месцы).

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій аб'явіў дадатковы набор на бюджэтныя месцы па чатырох спецыяльнасцях. Гаворка ідзе аб «Тэхналагічным абсталяванні галіны» (17 месцаў), «Прыродаахоўнай дзейнасці» (9 месцаў), «Абсталяванні вакуумнай кампрэсарнай і нізкатэмпературнай тэхнікі» (6 месцаў), «Таваразнаўстве» (3 месцы).

Падаць дакументы ўсё яшчэ можна на тры спецыяльнасці ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Гэта «Фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і інфарматыка)» — 12 свабодных месцаў, «Фізіка-матэматычная адукацыя (фізіка і інфарматыка)» — два свабодныя месцы, «Фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і фізіка)» — дзевяць свабодных месцаў.

У Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Івана Шамякіна чакаюць абітурыентаў на наступных спецыяльнасцях: «Інжынерна-педагагічная дзейнасць» (прафілізацыя: будаўніцтва з прысваеннем кваліфікацыі «Інжынер. Педагог» (6 вакантных месцаў), «Фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і інфарматыка) з прысваен-
нем кваліфікацыі «Выкладчык» — 11 месцаў, «Сучасныя замежныя мовы (англійская, нямецкая) з кваліфікацыяй «Лінгвіст. Выкладчык» — 11 месцаў, «Біялогія» з кваліфікацыяй «Біёлаг. Выкладчык» — 14 месцаў, «Прыродазнаўчая адукацыя (біялогія і хімія) з кваліфікацыяй «Выкладчык» (20 месцаў), «Дашкольная адукацыя» з кваліфікацыяй «Педагог» — 14 месцаў. Такім чынам вакантнымі ў Мазырскім педуніверсітэце застаюцца 76 месцаў.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту падоўжаны прыём на вочную (дзённую) форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па такіх спецыяльнасцях, як «Рухомы састаў чыгуначнага транспарту» («Праектаванне, выраб і эксплуатацыя вагонаў», «Цеплавозы», «Электрычны транспарт і метрапалітэн») — 13 месцаў, «Сістэмы забеспячэння руху цягнікоў» («Аўтаматыка і тэлемеханіка») — 20 месцаў, «Рухомы састаў чыгуначнага транспарту (Цеплавозы)» — 12 месцаў, «Рухомы састаў чыгуначнага транспарту» («Электрычны транспарт і метрапалітэн») — 10 месцаў і іншыя.

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія аб'явіла дадатковы набор на спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання», «Вытворчасць прадукцыі расліннага паходжання», «Ахова раслін і каранцін», «Тэхнічнае забеспячэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі».

Пра наяўнасць месцаў, якія не запоўніліся абітурыентамі, Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і ваенныя факультэты павінны праінфармаваць на сваіх сайтах да 1 жніўня. Усе іншыя ВНУ — да 5 жніўня. У большасць ВНУ падаць дакументы ў рамках дадатковага набору можна да 6 жніўня.

Таксама ў ВНУ працягваецца прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнай аснове, але не здаюць уступныя экзамены ў ВНУ. Дакументы будуць прымацца
ў Акадэмію МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС да 3 жніўня; на дзённую форму навучання па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях — да 10 жніўня; у іншых ВНУ — да 9 жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.