Вы тут

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — члены БСЖ перадалі дапамогу для дзяцей Данбаса


Гуманітарны груз у зону спецыяльнай ваеннай аперацыі даставяць прадстаўнікі Дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая. Парламентарыі ўжо не першы раз дапамагаюць юным жыхарам, якія перажываюць няпросты перыяд. На гэты раз на Данбас перадаецца ўсё тое, у чым дзеці найперш маюць патрэбу. На сабраныя членамі пярвічнай арганізацыі сродкі былі закуплены прадметы асабістай гігіены, падгузнікі і дзіцячае харчаванне. Усе гэтыя важныя і патрэбныя для штодзённага камфортнага жыцця рэчы былі ўручаны асабіста заснавальніку фонду. Акрамя таго, у Палаце прадстаўнікоў адбылася шчырая размова парламентарыяў з Аляксеем Талаем.


Фота: БелТА.

На думку члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Марыны Лянчэўскай, самая вялікая несправядлівасць у свеце — гэта калі пакутуюць дзець. «Данбас — дзевяць гадоў бед, дзіцячыя слёзы, слёзы маці, — заўважыла дэпутат. — Вядома, сітуацыя там вельмі сур'ёзная. Не хапае самага элементарнага: сродкаў асабістай гігіены, дзіцячага харчавання. У беларускіх жанчын — вельмі вялікае сэрца. Мы можам шмат аб тым гаварыць, але лічым, што больш правільна дзейнічаць. Мы побач з дзецьмі Данбаса, мы падстаўляем ім сваё плячо. Сёння, калі на Захадзе ў трэндзе палітыка двайных стандартаў, цынізм, абыякавасць, мы хочам памяняць гэтую рыторыку і сказаць усяму свету, што беларусы побач, што беларусы ніколі не пакінуць у бядзе тых, хто мае патрэбу ў дапамозе».

— Традыцыйна Беларускі саюз жанчын дапамагае ўсім дзецям, якія жывуць у нястачы, незалежна ад іх узросту і статусу, — адзначыла член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Ірына Луканская. — Мы выказваем вялікія словы ўдзячнасці і нізкі паклон Аляксею Талаю за тыя добрыя справы, якія ён робіць. За рэальную дапамогу жыхарам Данбаса, інвалідам, за дапамогу ў захаванні гістарычнай памяці. Жанчыны Палаты прадстаўнікоў з задавальненнем далучаюцца да добрых спраў і хочуць даведацца, чым мы яшчэ можам дапамагчы, каб аблегчыць лёс дзяцей, жыхароў Данбаса і зрабіць наш свет яшчэ больш добрым.

Дэпутаты абураныя справаздачамі Еўрапарламента, дзе чорнае выдаюць за белае, а белае робяць чорным. Маюцца на ўвазе заявы заходніх палітыкаў аб тым, што дзеці Данбаса прыязджаюць у нашу краіну незаконна. Вядома, што падобныя выказванні не маюць ніякіх прававых падстаў. «Дапамагаючы дзецям Данбаса, мы ім дорым часцінку дзяцінства, сонца, святла, — звярнула ўвагу Ірына Луканская. — Таму абвінавачванні ў наш бок абсалютна несправядлівыя. Я гаварыла з гэтымі дзецьмі. Прыязджаючы сюды, яны хочуць проста адпачыць, паспаць (без выбухаў, выстралаў) у цішыні, памыцца і смачна паесці. Базавыя патрэбы дзіцяці сёння не задавальняюцца ў зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі. Мы проста хочам дапамагчы».

Па словах заснавальніка дабрачыннага фонду Аляксея Талая, складана пераацаніць дапамогу беларусаў Данбасу. «Дзясяткі тон грузаў з самым неабходным за гэтыя некалькі гадоў туды адпраўлены, — паведаміў ён. — Мы працягваем такую работу. Канфлікт пакуль не завершаны, і ўсё новыя рэгіёны падвяргаюцца ўваходжанню ў складаны перыяд, калі пакутуюць грамадзянскія асобы, а дзеці сядзяць у падвалах — многія не хочуць эвакуіравацца са сваіх дамоў, гарадоў. Увесь беларускі народ не мог застацца ў баку. І Прэзідэнт, і мы разумеем, што гэта не проста блізкія людзі, гэта нашы людзі. Мы — адзін народ. Гэты праект дапамогі людзям і дзецям Данбаса ўскалыхнуў усіх нашых людзей. Наш фонд кожны дзень атрымлівае сігналы аб тым, як можна дапамагчы. Вялікую дапамогу аказвае Беларускі саюз жанчын».

Дзякуючы Дабрачыннаму фонду імя Аляксея Талая не толькі дзясяткі тон гуманітарнага грузу былі дастаўлены на Данбас, а і тысячы юных жыхароў гэтага рэгіёна адпачылі ў найлепшых аздараўленчых лагерах Беларусі. Такі праект таксама будзе працягнуты. Ужо восенню чарговая група дзяцей Данбаса зноў наведае беларускія здраўніцы.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.