Вы тут

У Ташкенце выйшла «Сівая легенда» Караткевіча на ўзбекскай мове


«Сівая легенда» — гістарычная аповесць класіка беларускай літаратуры, якая ўпершыню пад назвай «Раман Ракута» была надрукавана ў беларускім часопісе «Полымя» у красавіку 1961 года. Твор, які расказвае пра паўстанне сялян супраць феадальнага прыгнёту, твор, у якім гучыць пратэст супраць дэспатызму, жорсткасці, рэнегацтва, здрады радзіме, даў назве кнізе аповесцяў У. Караткевіча «Сівая легенда», выдадзенай у 1981 годзе ў Маскве. Перакладчыкам твораў выступіла Валяніцна Шчадрына. На дзесяць гадоў раней аповесць была надрукавана ў Ленінградзе, у 1971 годзе, у перакладзе Паўла Кабзарэўскага. І вось новы адрас падарожжа яркага, багатага на вобразы і сімвалы твора: па-узбекску «Сівая легенда» загучала са старонак літаратурна-мастацкага часопіса «Шарк юлдузі», які выходзіць у Ташкенце. 


Фота: pixabay.com

Перакладчыца караткевіцкага твора — вядомая ўзбекская пісьменніца Рысалат Хайдарава. Пераклад спярша планаваўся да публікацыі ва ўзбекскім часопісе «Жахон адабіёты» («Сусветная літаратура»), але ў выніку аповесць надрукавана ў часопісе «Шарк юлдузі» («Звезда Востока»). У інтэрв’ю беларускім медыя некаторы час назад Р. Хайдарава заўважыла: «Нядаўна скончыла пераклад на ўзбекскую мову аповесці Уладзіміра Караткевіча „Сівая легенда“. Вельмі ўразілі ідэя, форма і стыль аповеду. Караткевіч на высокай ноце апісаў бязмежную любоў і свабоду — я пераканана, што ўзбекскі чытач абавязкова павінен прачытаць гэты твор». 

— У маіх планах і іншыя звароты да беларускай літаратуры з разлікам на пераклад найболей адметных яе твораў на ўзбекскую мову, — гаворыць Рысалат Хайдарава. — Першая сустрэча з Караткевічам ва ўзбекскага чытача пачалася з 1962 года. Менавіта тады ў калектыўным зборніку беларускіх паэтаў з’явіліся пераклады двух вершаў Уладзіміра Караткевіча, пераўвасобленыя на нашу мову легендарным Эркінам Вахідавым. Веру, што ў Ташкенце будзе выдадзена і асобная ўзбекская кніга класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. 

Кастусь ХАДЫКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.