Вы тут

Сельскагаспадарчыя ВНУ Беларусі сёння завершаць прыём дакументаў на бюджэт


Сельскагаспадарчыя ВНУ Беларусі 27 ліпеня завершаць прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання, паведамілі БелТА ў Мінадукацыі.


Профільныя сельскагаспадарчыя ВНУ завершаць прыём дакументаў на бюджэт і спыняць заключэнне мэтавых дагавораў на навучанне.

Падаць заявы для атрымання аграрнай адукацыі без уступных іспытаў на платнай аснове абітурыенты змогуць да 10 жніўня. Аднак у ведамстве падкрэсліваюць, што большасць месцаў прадугледжана для навучання за кошт сродкаў бюджэту.

Ужо з 28 ліпеня ў аграрных універсітэтах краіны стартуюць уступныя экзамены. Раней выкладчыкі правялі адпаведныя кансультацыі для абітурыентаў.

Залічэнне на бюджэт працягнецца да 4 жніўня, на платную форму навучання — да 11 жніўня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».