Вы тут

Пытанні выхавання абмеркавалі падчас сустрэчы ў Доме прэсы


Прэс-канферэнцыя «Роля маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення» прайшла ў Доме прэсы. На ёй абмеркавалі валанцёрскі рух, культурна-адукацыйную і грамадзянска-патрыятычную дзейнасць.


Фота: БелТА.

Абгаварылі рэалізацыю шэрагу важных праектаў, прысвечаных развіццю моладзі.

— Грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі БРСМ надае асаблівую ўвагу. Гэта самы маштабны напрамак нашай дзейнасці. З новых праектаў хацелася б назваць «Хатынь у маім сэрцы» да 80-годдзя трагедыі. Гэты маштабны праект уключаў у сабе два конкурсы: першы — на стварэнне памятнага знака МК «Хатынь», другі — конкурс малюнкаў, — распавяла Марына Шыдлоўская, афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ. — У конкурсе малюнкаў удзел прынялі амаль 2 тыс. чалавек, гэта моладзь ад 7 да 18 гадоў. Мы не абмяжоўвалі ўзроставую катэгорыю толькі членамі БРСМ, але і запрасілі да ўдзелу піянераў. Праект знайшоў водгук у моладзі, гэта было відаць па прадстаўленых работах. Работы фіналістаў экспанаваліся ў ГЦ «Сталіца», іх маглі бачыць жыхары і госці Мінска. Фінальным пунктам стала наведванне ўдзельнікамі Палаца Незалежнасці, што таксама пакінула ў іх незабыўныя эмоцыі. Нагадаю, што члены БРСМ на пастаяннай аснове патрануюць «Хатынь», займаюцца аднаўленнем і добраўпарадкаваннем.

— У нас слабая інфармаванасць: кантэнту дастаткова, мы ўвесь час гаворым, ствараем праекты, але данесці іх да аўдыторыі праблематычна. Імпартнай інфармацыі значна больш, і ў гэтым асноўная праблема, — адзначыў Станіслаў Яцкевіч, намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі».

Былі абмеркаваны і будучыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўзаемадзеянне і ўсталяванне дыялогу з моладдзю. Напрыклад, у бліжайшы час адбудзецца фестываль «Праабражэнне». 

— Праекты, прысвечаныя патрыятычнаму выхаванню моладзі, — гэта ў першую чаргу праца, дзякуючы якой ёсць магчымасць злучаць дзяцей па інтарэсах, сацыялізаваць іх, навучыць камандаўтварэнню, — адзначыў Андрэй Мяхедка, старшыня Рэспубліканскага творчага маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Прасоўванне моладзі».

— Праз нефармальныя мерапрыемствы, рухі і сустрэчы, асабліва паездкі і спартыўныя спаборніцтвы — мы паказваем моладзі сапраўднае жыццё. Трэба ажыццяўляць больш глабальных праектаў, — дадаў Андрэй Тапаз, старшыня маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Мінскі ваенна-патрыятычны пошукавы цэнтр «Айчына».

Разгледзілі статыстыку актыўнасці ўдзелу моладзі ў грамадскіх арганізацыях.

— Колькасць маладзёжнай аўдыторыі – каля 8 тысяч прадстаўнікоў,  пры тым, што ўдзел у працы «Белай Русі» можна прымаць з 18 гадоў. Хацелася б адзначыць, што сутыкаючыся з моладдзю ў працоўных калектывах і ў школах, мы выдатна разумеем, што патрыятычны пласт неабходна пастаянна ўдасканальваць, — распавяла Наталля Воранава, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Вераніка КУХАРЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.